27 лістапада ў мабільным дадатку «Мой горад (Беларусь)» з'явіліся 2 гарады Віцебскай вобласці – Чашнікі і Новалукомль. Цяпер жыхары Чашніцкага раёна могуць карыстацца гарадскімі сэрвісамі непасрэдна са свайго смартфона.
Населеныя пункты Віцебшчыны актыўна ўключыліся ў лічбавы працэс: свае паслугі і сервісы на мабільнай платформе ўжо размясцілі 12 гарадоў. Віцебская вобласць стала лідэрам у прасоўванні мабільнага дадатку «Мой горад».
«Мой горад» – гэта зручны інструмент узаемадзеяння карыстальнікаў з гарадской інфраструктурай. Тут сабрана самая патрэбная інфармацыя – ад падзей і навін да вакансій і скідак. Распрацоўка заклікана павысіць камфорт і якасць жыцця гараджан. Важная асаблівасць заключаецца ў інтэрактыўным узаемадзеянні з усімі ўдзельнікамі, прадстаўленымі на платформе.
Выкарыстоўваючы дадатак, можна:
- запісацца на прыём у гарвыканкам і іншыя ўстановы;
- забраніраваць столік у рэстаране або нумар у гасцініцы;
- выклікаць аварыйную брыгаду, запланаваць візіт у салон прыгажосці, запісаць дзіця ў спартыўную секцыю;
- даведацца рэжым працы крам і кафэ і многае іншае.
«Мой горад» – гэта яшчэ і сапраўдны навігатар па выдатным мясцінам, музеям, паркам і іншым цікавым лакацыям. Дзякуючы мабільнай платформе, турысты і мясцовыя жыхары могуць добра арыентавацца ў населеным пункце. Дастаткова толькі спампаваць дадатак у App Store або Google Play, каб пачаць карыстацца ўсімі яго перавагамі.
«Мой горад (Беларусь)» – гэта крок наперад да лічбавай будучыні, які робіць гарады больш зручнымі і сучаснымі для сваіх жыхароў. Комплексны праект па аблічбоўцы гарадскога асяроддзя распрацаваны Мінсувязі сумесна з кампаніяй «Белтэлекам».