Жодзіна стаў першым горадам у Мінскай вобласці, які з'явіўся ў мабільным дадатку «Мой горад (Беларусь)».
«Мой горад» - гэта лічбавы інтэгратар гарадскіх паслуг і сэрвісаў, з дапамогай якога насельніцтва атрымлівае зручны доступ да гарадской інфраструктуры. Дадатак ужо працуе ў Полацку, Глыбокім, Пінску, Баранавічах, Оршы, Браславе і Лепелі. Паспяховы досвед і папулярнасць праекту натхняе і адміністрацыі іншых гарадоў.
1 ліпеня праект стартаваў у Жодзіне. Дзякуючы зацікаўленай пазіцыі Жодзінскага гарадскога выканаўчага камітэта, тут, у адным з самых маладых і сучасных гарадоў Беларусі, рэалізуецца канцэпцыя «разумнага горада».
Старшыня Жодзінскага гарадскога выканаўчага камітэта Дзмітрый ЗАБЛОЦКІ:
– У кожнага горада, як і ў кожнага чалавека, ёсць свая гісторыя, свой характар, свае асновы і традыцыі. Жодзіна - не выключэнне. Гэта малады, прамысловы цэнтр Мінскай вобласці, які дынамічна развіваецца, з таленавітымі, працавітымі, любячым свой горад жыхарамі.
У Жодзіна свая атмасфера. Гэта горад з сучаснымі мікрараёнамі і развітой інфраструктурай, прыгожымі вуліцамі і ўнікальнымі арт-аб'ектамі. Тут ствараюць вядомыя ва ўсім свеце кар'ерныя самазвалы.
Жодзіна – хуткарослы горад велізарных магчымасцяў і добрых жыллёвых умоў, дзе развіваюцца прадпрыемствы і бізнес і ствараюцца новыя працоўныя месцы.
Жодзінцы па-сапраўднаму любяць свой горад і робяць усё магчымае, каб з кожным годам ён станавіўся ўсё лепш і прыгажэй.
Перакананы, што платформа «Мой горад» дапаможа нашаму гораду ярчэй прэзентаваць свой патэнцыял і паслужыць інструментам камфортнага ўзаемадзеяння жыхароў і гасцей Жодзіна з гарадской інфраструктурай.
Сардэчна запрашаем у дадатак!
На платформе «Мой горад» ужо прадстаўлены практычна ўсе арганізацыі, якія структураваны па відах дзейнасці: адміністрацыя горада, бізнес, адукацыя, здароўе і спорт, адпачынак і турызм. Усяго - больш за 40 модуляў.
Тут сабраны самыя патрэбныя звесткі аб большасці кампаній: іх кантакты і рэжым працы, актуальная інфармацыя аб таварах і паслугах, акцыях і скідках, апошнія навіны і прапановы.
Гараджане могуць выкарыстоўваць дадатак, каб запісацца на прыём у гарвыканкам і іншыя ўстановы, даведацца пра рэжым працы крам і кафэ, выклікаць аварыйную брыгаду, запланаваць візіт у салон прыгажосці або на СТА. Дастаткова толькі спампаваць дадатак, якi даступен для ўстаноўкі на Android і iOS.
У напаўненні платформы могуць узяць удзел розныя суб'екты гаспадарання горада. Для ўдзелу неабходна пакінуць заяўку на сайце: moygorod.by або звярнуцца ў сэрвісны цэнтр РУП «Белтэлекам»: г. Жодзіна, вул. 50 год Кастрычніка, 23А, тэл.: +375-17755-40-59, galdukevich@minsk.beltelecom.by.
Праект распрацаваны ў рамках Дзяржаўнай праграмы «Лічбавае развіццё Беларусі» і накіраваны на павышэнне камфорту і якасці жыцця гараджан.