19 чэрвеня ў Мінску пачала працаваць галоўная фан-зона II Еўрапейскіх гульняў - «Палац спорту». Яе адкрыццё стала сапраўдным святам для мінчан і гасцей сталіцы. Перад гледачамі выступілі Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь, папулярныя беларускія выканаўцы і калектывы.
Усяго ж у горадзе будуць працаваць тры фан-зоны. Лакацыі каля «Мінск-Арэны» і «Чыжоўка-Арэны» адкрыюцца 21 чэрвеня. У дзённы час на пляцоўках можна сачыць за трансляцыямі спартыўных спаборніцтваў, а вечарам гасцей і заўзятараў чакаюць танцавальныя праграмы, канцэрты, конкурсы, яркія забаўляльныя шоў.
Кампанія «Белтэлекам» чакае сустрэчы з гасцямі II Еўрапейскіх гульняў ва ўсіх фан-зонах. Здзейсніць віртуальны палёт над Беларуссю можна ў павільёне «ЯСНА» каля Палаца спорту. Рэалістычны досвед вольнага лунання з поўным апусканнем у атмасферу падорыць спецыяльная ўстаноўка і сучасны шлем з гарнітурай iFLY VR. Выбух эмоцый і адрэналіну чакае кожнага, хто вырашыць пазнаёміцца з нашай краінай і яе непаўторнымі краявідамі з вышыні птушынага палёту.
На пляцоўцы ля «Мінск-Арэны» для наведвальнікаў мы падрыхтавалі трэнажор «ВелаLike». Тут можна не проста пакруціць педалі, але і зарабіць балы і атрымаць прызы. А ў «Чыжоўка-Арэне» ўсе жадаючыя змогуць вымераць сілу ўдару з дапамогай силамера «Баксёр». Усё, што патрабуецца, - засяродзіцца і нанесці прыцэльны ўдар па грушы. Для самых актыўных удзельнікаў мы падрыхтавалі мноства сюрпрызаў.
І вядома ж у кожнай фан-зоне заўзятараў чакаюць незабыўныя ўражанні, сяброўскія зносіны і самыя яркія эмоцыі.
Да сустрэчы на вялікім спартыўным свяце!