Паважаныя абаненты!
Асобныя інфармацыйныя рэсурсы ў сваіх публікацыях 8 кастрычніка 2024 года не зусім карэктна выклалі інфармацыю аб правядзенні ў перыяд з 09:00 9 кастрычніка да 06:00 11 кастрычніка 2024 года планавых прафілактычных работ на сетцы перадачы даных РУП "Белтэлекам".
Паведамляем, што названыя мерапрыемствы будуць выконвацца ў асноўным у начны час і закрануць нязначную частку задзейнічанага абсталявання. Магчымы кароткачасовыя адключэнні інтэрнэту, але большасць карыстальнікаў не заўважаць ніякіх змен у яго працы.
РУП "Белтэлекам" праводзіць аналагічныя прафілактычныя мерапрыемствы на рэгулярнай аснове. Яны накіраваны на падтрыманне стабільнай работы сеткі перадачы даных і павышэнне якасці паслуг нашым абанентам. Просім прабачэння за магчымыя нязручнасці!
Даведкі па тэлефоне 123.