Тэлеграф

Старонка для друку

РУП «Белтэлекам» аказвае паслугі па перадачы тэлеграм: унутраных - па Рэспубліцы Беларусь і міжнародных  – у краіны блізкага і далёкага замежжа.  
Тэлеграмы магчыма адправіць:
- кругласутачна з кватэрнага тэлефона  па нумары 166 службы прыёму тэлеграм па тэлефоне (адзіны нумар па ўсёй рэспубліцы). Аплата выстаўляецца па факце аказання паслугі і ўваходзіць у адзіны рахунак за паслугі электрасувзі. Па тэлефоне не прымаюцца тэлеграмы службовага характару, завераныя аператарам, а таксама тэлеграмы ў краіны далёкага замежжа і Латвійскую Рэспубліку;
- у пунктах калектыўнага карыстання РУП «Белтэлекам»;
у аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта».  
Тэлеграмы, адрасаваныя ў населеныя пункты рэспублікі, могуць быць катэрогый «звачайная» або «тэрміновая». У населеныя пункты, якія не маюць тэлефоннай сувязі (пасёлак, вёска і г.д..), тэрміновыя тэлеграмы не прымаюцца
Пры ўзнікненні ў адпраўніка неабходнасці атрымання інфармацыі пра тое, каму і калі ўручана тэлеграма, магчыма адправіць тэлеграму з паведамленнем аб уручэнні тэлеграфам. Тэлеграмы з паведамленнем аб уручэнні прымаюцца толькі для адарасатаў рэспублікі.

Тэлеграмы віншавальнага характару магчыма адправіць з дастаўкай на святочнай паштоўцы.

Па жаданні адпраўніка магчыма адправіць тэлеграму з указаннем даты ўручэння (ад 1 да 30 дзён наперад са дня падачы тэлеграмы), але толькі ў населеныя пункты рэспублікі, у якіх есць тэлеграфная сувязь (Мінск,абласныя і раённыя цэнтры,  буйныя гарады).

Пры неабходнасці заверыць якой-небудзь факт, пра які паведамляецца ў тэлеграме, адрасату накіроўваецца тэлеграма,  завераная аператарам, якая з'яўляецца юрыдычным дакументам.

 

неабходнасці атрымання інфармацыі пра тое, каму і калі ўручана тэлеграма, магчыма адправіць тэлеграму

Тарыфы на паслугі тэлеграфнай сувязі па прыёме, перадачы і дастаўцы міжнародных тэлеграм, якія аказваюцца фізічным асобам (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў)

Уводзяцца з 1 сакавіка 2017 года

№ п/п Тарыфная зона Тарыф за слова звычайнай тэлеграмы з улікам падатку на дабаўленую вартасць, беларускіх рублёў 
1 СНД 0,344
2 ЕЎРОПА 0,68
3 СВЕТ 0,73

Тарыфы на паслугі электрасувязі агульнага карыстання, якія аказваюцца фізічным асобам (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў)

Уводзяцца з 1 сакавіка 2017 года

№ п/п Найменне паслуг Тарыфы з улікам падатку на дабаўленую вартасць, беларускіх рублёў 
1 2 3
1. Паслугі тэлеграфнай сувязі  
1.1 Перадача ўнутраных тэлеграм  
1.1.1 Перадача ўнутраных тэлеграм, за слова  
1.1.1.1 звычайныя 0,032
1.1.1.2 тэрміновыя 0,064
1.1.2 за прыём тэлеграм усіх відаў і катэгорый 0,98
1.2 Апавяшчэнне аб уручэнні тэлеграм па тэлеграфе, за паслугу:  
1.2.1 звычайнай тэлеграмай 0,71
1.2.2 тэрміновай тэлеграмай 1,36
1.3 За завяральны надпіс на тэлеграмах "Завераная", за паслугу 0,075
1.4 Засведчаныя копіі тэлеграм, якія выдаюцца па заяве адпраўнікоў за кожныя 100 слоў (поўных або няпоўных), за паслугу 0,075
1.5 За прыём тэлеграм па-за прадпрыемстваў сувязі і па тэлефоне, за кожную тэлеграму дадаткова звыш паслоўнай платы і платы за прыём тэлеграмы спаганяецца, за паслугу 0,325