Разумны дом

Абанентам, якія клапоцяцца пра свае зручнасць і бяспеку, а таксама імкнуцца рацыянальна расходаваць свой час і сродкі,  Белтэлекам прапануе новую паслугу «Разумны дом».

Паслуга «Разумны дом» ад «Белтэлекам» уяўляе сабой простае і эканамічнае рашэнне, якое дапамагае забяспечыць маніторынг і кіраванне бяспекай, камфортам і рэсурсазберажэннем у памяшканні абанента.

В рамках паслугі абаненту прадастаўляецца:

-       Базавы камплект абсталявання. Базавы камплект уключае ў сябе абаненцкую прыладу (кантролер) і тры прылады: датчык задымленасці, датчык руху і датчык адкрыцця дзвярэй/вокнаў.

-       Дадатковае абсталяванне. Па неабходнасці, абанент можа атрымаць патрэбную колькасць дадатковых датчыкаў задымленасці, руху і адкрыцця дзвярэй/вокнаў, а таксама іншыя прылады: відэакамеру, сірэну, разумную разетку, датчыкі тэмпературы і вільготнасці, датчыкі працёку вады.

-       Праграмны прадукт, які абанент самастойна запампоўвае з крамы прыкладанняў і ўстанаўлівае на сваю мабільную прыладу (АС Android цi iOS). 

Запампаваць для Android або па прамой спасылцы
Запампаваць для iOS

         Выніковы кошт паслугі залежыць ад колькасці дадатковых прылад, заказаных абанентам для паслугі.

Для того, каб стаць абанентам паслугі «Разумны дом», патрэбна:

1.     Заключыць дагавор на паслугу і атрымаць камплект абсталявання.

2.     Устанавіць праграмнае забеспячэнне на сваю мабільную прыладу з крамы прыкладанняў.

3.     Прапісаць атрыманыя датчыкі ў праграмным кліента. 

4.     Наладзіць найбольш прыдатны сцэнарый.

 

Абанент мае магчымасць наладзіць дзеянне сістэмы пад свае індывідуальныя патрэбы шляхам налады сцэнарыяў падзей. У рамках сцэнарыяў можна наладзіць сістэму не толькі для інфармавання абанента аб спрацоўванні датчыкаў, але і выкананне даступных дзеянняў выкананымі прыладамі. Напрыклад: пры спрацоўванні датчыка руху актывуецца запіс камеры назірання. Інфармаванне пра падзею можа ажыццяўляцца шляхам Push-паведамлення (праграмнае паведамленне на мабільным прыладзе), SMS-паведамлення і e-mail паведамлення. Абанентам можа быць абраны адзін з прапанаваных каналаў інфармавання альбо ўсё адначасова. 

Для самастойнай налады паслугі Вы можаце скарыстацца памяткай карыстальнікакароткай інструкцыяй па наладзе «Разумнага дома»кароткай інструкцыяй па наладзе відэакамеры «Разумнага дома»

Асноўныя палажэнні пры аказанні паслугу выкладзены ў парадку аказання.

Неабходнымі ўмовамі для карыстання паслугай «Разумны дом» ад Белтэлекам з'яўляецца наяўнасць падключэння да паслуг фіксаванага доступа да сеткі Інтэрнэт (ад любога аператара), а таксама наяўнасць абаненцкай прылады з аперацыйнай сістэмай Android (версія 4.2.2 або больш позняя) цi iOS.

 

Тарыфы на паслугу  "Разумны дом", якія аказваюцца фізічным асобам (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў)

Уводзяцца з 1 студзеня 2017 года

 

Найменне паслуг
Тарыфы з улікам падатку на дабаўленую вартасць, беларускіх рублёў 
1.
Абанементная плата ў месяц
5,2
2.
Прадастаўленне ў карыстанне канцавых прылад:
 
2.1.
датчык або кіруемая прылада, за адзінку ў месяц
1,05
2.2.
відэакамера, за адзінку ў месяц
3,7
3.
Налада базавага камплекта "Разумнага дома", за паслугу
6,90
4. 
Налада дадатковых канцавых прылад, за адзінку
 
4.1
датчык або кіруемая прылада
1,29
4.2
відэакамера
2,79

Заўвагі:

У абанементную плату ўключана абаненцкая прылада (кантролер) і тры датчыкі: датчык адкрыцця дзвярэй або акна, датчык дыму, датчык руху.
Звыш абанементнай платы спаганяецца плата за прадастаўленне ў карыстанне дадатковых канцавых прылад: датчык або кіруемая прылада - па пункце 2.1, відэакамера - па пункце 2.2.
У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы ўстаноўлены з улікам падатку на дабаўленую вартасць.
Налада дадатковых датчыкаў (кіруемых прылад) або відэакамеры ажыццяўляецца толькі пры наладзе базавага камплекта "Разумнага дома". У выпадку налады дадатковых датчыкаў без налады базавага камплекта абсталявання звыш кошту налады дадатковых датчыкаў спаганяецца кошт выкліку манцёра ў адпаведнасці з дзеючымі тарыфамі на дадатковыя работы па абаненцкіх пунктах.
Плата за замацаванне датчыкаў спагняецца ў адпаведнасці з дзеючымі тарыфамі на дадатковыя работы па абаненцкіх пунктах.