Рамонт абсталявання электрасувязі | Beltelecom

Рамонт абсталявання электрасувязі

Старонка для друку

РУП "Белтэлекам" прадастаўляе паслугі па рамонту абаненцкага абсталявання электрасувязі.

Рамонт стацыянарных тэлефонаў
Рамонтныя майстэрні РУП "Белтэлекам" ажыццяўляюць рамонт стацыянарных тэлефонных апаратаў (негарантыйных) любой цяжкасці. Рамонт тэлефонных апаратаў можа ажыццяўляцца як дома ў абанента (нескладаны рамонт), так і ў рамонтных майстэрнях. На работы,якія праводзяцца, усталеўваецца гарантыйны тэрмін - 4 месяцы. Пры складаным рамонце абаненту магчыма будзе прапанаваны падменны тэлефонны апарат. Да стацыянарных тэлефонных апаратаў адносяцца як шнуравыя, так і безшнуравыя (радыетэлефоны) тэлефонныя апараты.

 Рамонт мабільных тэлефонаў
Акрамя рамонта стацыянарных тэлефонных апаратаў, у рамонтных майстэрнях (у г. Мінску) ажыццяўляецца рамонт мабільных тэлефонаў. Мы выконваем работы любой складанасці: наладжванне, разблакіроўка, русіфікацыя, аднаўленне і абнаўленне праграмнага забеспячэння; аднаўленне работы тэлефона пасля падзенняў, пападання ў ваду, а таксама іншыя тыпы рамонту. Рамонт выконваецца на прафесійным абсталяванні высокакваліфікаваным персаналам.
 
Паслуга сертыфікавана.