ІНСТРУКЦЫЯ
аб парадку ўстанаўлення і
прымянення тарыфаў на
паслугі праваднога вяшчання
|
|
ГЛАВА 1
|
|
ТАРЫФЫ НА ПАСЛУГІ ПРАВАДНОГА ВЯШЧАННЯ, АКАЗВАЕМЫЯ ФІЗІЧНЫМ АСОБАМ ( АКРАМЯ ІНДЫВІДУАЛЬНЫХ ПРАДПРЫМАЛЬНІКАЎ)
|
|
1. Тарыфы, указаныя ў дадатку 81, прымяняюцца пры вызначэнні аплаты за паслугі праваднога вяшчання, аказваемыя фізічным асобам (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў).
|
|
2. У адпаведнасці з дзейнічаючым заканадаўствам тарифы ўстаноўлены з падаткам на дабаўленую вартасць.
|
|
3. Плата за падключэнне аканечнага абаненцкага абсталявання сеткі праваднога вяшчання на паветраным уводзе звыш 100 м на кабельным уводзе звыш 40 м спагняецца па асобнай каштарысе, уключаючы кошт матэр'ялаў.
|
|
4. Плата за паслугі: замена або ўстаноўка абаненцкай разеткі, аднаўленне(замена) абаненцкай праводкі па запыце абанента, а таксама плата за выклік электраманцера спагняецца ў адпаведнасці з дзейнічаючымі на дадзеныя паслугі тарыфамі РУП «Белтэлекам» і РУП «БРТПЦ».
|
|
5. Абанементная плата за аканечнае абаненцкае абсталяванне сеткі праваднога вяшчання ўносіцца за любы тэрмін, але не менш, чым за адзін месяц, да 25-го чысла бягучага месяца.
|
|
6. У выпадку спынення работы аканечнага абаненцкага абсталявання сеткі праваднога вяшчання, на тэрмін больш 5 дзен запар не па віне абанента, абанементная плата за гэты час не спагняецца.
|
|
7.Адключэнне абанента ад сеткі праваднога вяшчання праводзіцца пры неаплаце абанементнай платы на працягу 3 месяцаў і больш, пры ўмове пісьмовага паведамлення абанента.
|
|
ГЛАВА 2
|
|
ТАРЫФЫ НА ПАСЛУГІ ПРАВАДНОГА ВЯШЧАННЯ, АКАЗВАЕМЫЯ ЮРЫДЫЧНЫМ АСОБАМ І ІНДЫВІДУАЛЬНЫМ ПРАДПРЫМАЛЬНІКАМ
|
|
1. Тарыфы, указаныя ў дадатку 82, прымяняюцца пры вызначэнні аплаты за паслугі праваднога вяшчання, аказваемыя юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам.
|
|
2. У адпаведнасці з дзейнічаючым заканадаўствам тарыфы ўстаноўлены без падатку на дабаўленую вартасць. Падатак на дабаўленую вартасць спагняецца згодна заканадаўства.
|
|
3. Доступ да сеткі праваднога вяшчання з выкарыстаннем аканечнага абаненцкага абсталявання і перастаноўка аканечнага абаненцкага абсталявання сеткі праваднога вяшчання праводзіцца за кошт абанента з аплатай поўнага кошту работы і матэр'ялаў.
|
|
4.Уладальнікі ведамасных радыёвузлоў адлічваюць арганізацыям электрасувязі сістэмы Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь 50 працэнтаў абанементнай платы, якая належыць за ўсе наяўнае на радыёвузлах аканечнае абаненцкае абсталяванне сеткі праваднога вяшчання па дзейнічаючым тарыфе, незалежна ад фактычна сабранай імі абанементнай платы, а таксама незалежна ад таго, ці мелі месца часовыя спыненні радыёвузлоўі па тэхнічных прычынах.
|
|
5. Са школ, дзіцячых дамоў і навучальных устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі, якія маюць радыёвузлы, сеткі якіх не выходзяць з межы тэрыторыі навучальных устаноў і не абслугоўваюць жылыя кватэры, адлічэнні , указаныя ў пункце 3 не спагняюцца.
|
|
6. Пры невыплаце абанементнай платы на працягу трох месяцаў і пісьмовым папярэджанні абанента праводзіцца адключэнне аканечнага абаненцкага абсталявання ад сеткі праваднога вяшчання.
|
|
7. Аплата за прадастаўленне паслугі праваднога вяшчання юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі праводзіцца ў тэрмін, прадугледжаны дагаворам.
|
|
8. Плата за паслугі: замена або ўстаноўка абаненцкай разеткі, аднаўленне (замена) абаненцкай праводкі па запыце абанента, а таксама плата за выклік электраманцера спагняецца ў адпаведнасці з дзейнічаючымі па дадзеных паслугах тарыфамі РУП «Белтэлекам» і РУП «БРТПЦ».
|
|
9. Па тарыфе ўстаноўленаму пунктам 6 аплата спагняецца за выдачу тэхнічных умоў на пераабсталяванне і перанос ліній, збудаванняў радыёфікацыі, звязаных з новым будаўніцтвам, пашырэннем або рэканструкцыяй (мадэрнізацыяй) аб'ектаў, будынкаў, мастоў, ліній электраперадачы, аўтамабільных і чыгуначных дарог, сістэм меліярацыі.
|