База адпачынку "Дружныя рабяты"

База адпачынку «Дружныя рабяты» – маляўнічы куток на левым беразе Заходняй Дзвіны, які знаходзіцца за 12 км ад Віцебска.

 

 

 

«Дружныя рабяты» — гэта прырода, чыстае паветра сасновага бору і шырокі комплекс паслуг для камфартабельнага адпачынку:

 

 



Гасцініца з утульнымі нумарамі

 

 

 



Пакой для перагавораў

 

 




Більярд

 

 

 




Саўна з басейнам

 

 




Летняя сталовая

 

 

 




Спецыяльна абсталяваныя дзіцячыя і спартыўныя пляцоўкі

 

 

 




Банкетная зала для правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў, вяселляў і карпаратыўнага адпачынку

 




Персанал базы «Дружныя рабяты» забяспечыць усе ўмовы для паўнацэннага адпачынку, улічваючы пажаданні і просьбы адпачываючых, а само знаходжанне побач са шматгадовымі соснамі прымусіць па-іншаму паглядзець на рэчы і атрымаць асалоду ад адпачынку.

Сваіх пастаяльцаў база адпачынку сустракае круглы год, а ў перыяд з 3 чэрвеня па 11 жніўня на тэрыторыі базы працуе дзіцячы летні аздараўленчы лагер.

 

База адпачынку "Дружныя рабяты"  
Кошт аднаго дня пуцёўкі (знаходжання), руб. 46 140
Кошт аднаго сеанса саўны на 10 чалавек (2 гадзіны), руб. 105 051

* - дадаткова збіраецца падатак на дабаўленую вартасць

 

Дзіцячы аздараўленчы лагер "Дружныя рабяты"    

 

Найменне

Узроставая група
6-10 гадоў 11-13 гадоў 14-18 гадоў
Кошт пуцёўкі на 21 дзень, руб. 459 830 476 000 487 760



Чакаем Вас на базе адпачынку «Дружныя рабяты».

Падрабязную інфармацыю аб адпачынку можна атрымаць па нумары тэлефона ў Віцебску 8 (0212) 27 56 79 або 8 (029) 714 32 23.