Пакеты паслуг

Старонка для друку

 

Эканом:
Інтэрнэт+ тэлефанія
Оптымум:
Інтэрнэт + тэлебачанне
Універсал:
Інтэрнэт+ тэлебачанне +
тэлефанія

Абаненты, якія карыстаюцца паслугамі тэлефоннай сувязі, доступу да сеткі інтэрнэт і інтэрактыўнага тэлебачання, могуць знізіць свае выдаткі, купляючы гэтыя паслугі ў пакетах.

Пакет паслуг электрасувязі прадстаўляе сабой камерцыйную прапанову Аператара па аказанні дзвюх або болей паслуг на ўмовах, якія адрозніваюцца ад умоў аказання гэтых жа паслуг не ў складзе пакета

Кошт пакета вызначаецца колькасцю ўключаных паслуг, іх аб’ёмамі і ўмовамі іх аказання. У залежнасці ад таго, якія паслугі ўключаны ў выбраны Вамі пакет, Вам будзе прадастаўлена неабходнае абсталяванне.

Акрамя эканоміі грашовых сродкаў, пакеты паслуг – гэта яшчэ і зручнасць аплаты паслуг і кантролю стану асабовага рахунку. Аплаціць пакеты паслуг Вы можаце любым з пералічаных тут спосабаў http://www.byfly.by/client/pay/

Пры падключэнні да пакетаў паслуг неабходна прымаць пад увагу наступнае:
- Абавязковай умовай аказання паслуг на ўмовах пакета з’яўляецца заказ усіх паслуг, якія ўваходзяць у пакет. Адпаведна і аплата за пакет адбываецца поўнасцю, а не часткова па паслугах.
- Падключыцца да пакета паслуг, у які ўключаны паслугі тэлефоннай сувязі, могуць толькі тыя Абаненты, на якіх аформлены абанемент на права карыстання абаненцкім нумарам мясцовай тэлефоннай сеткі (гэта значыць тыя, на каго зарэгістраваны тэлефон).
- Пры неаплаце (або няпоўнай аплаце) кошт пакета, доступ да паслуг, уключаных у пакет, часова спыняецца. Таму гарантыяй бесперабойнага аказання паслуг у складзе пакета з’яўляецца своечасовая аплата.
- Пры аказанні паслуг міжгародняй сувязі ў складзе пакета, акрамя міжгародніх мінут расходуецца такая ж колькасць мінут мясцовай сувязі, у тым ліку з колькасці, уключанай у пакет.

Найбольш істотныя ўмовы аказання паслуг у складзе пакетаў паслуг выкладзены ў Парадку аказання паслуг

Тарыфы на пакеты паслуг электрасувязі, якія аказваюцца фізічным асобам (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў)

У адпаведнасці з дзейнічаючым заканадаўствам тарыфы ўстаноўлены з падаткам на дабаўленую вартасць.

уводзяцца з 18.01.2013


Нумар п/п

Найменне

Тарыф з улікам падатку на дабаўленую вартасць, рублеў

1.

"Эканом" (кругласутачны доступ да сеткіІнтэрнэт без уліку трафіку на хуткасці прыём / перадача да 1024/512 Кбіт / сек і 1000 хвілін мясцовых тэлефонных злучэнняў), у месяц

84 000

2.

"Оптымум" (кругласутачны доступ да сеткі Інтэрнэт без уліку трафіку на хуткасці прыём / перадача да 1024/512 Кбіт / сек і паслугі інтэрактыўнага тэлебачання), у месяц

105 600

3.

"Універсал" (кругласутачны доступ да сеткі Інтэрнэт без уліку трафіку на хуткасці прыём / перадача да 2048/512 Кбіт / сек, паслугі інтэрактыўнага тэлебачання і тэлефонныя злучэнні: мясцовых 1000 хвілін, міжгародных (без дапамогі тэлефаніста) 500 хвілін), у месяц

139 200

4.

Блакіроўка пакетаў паслуг электрасувязі за:

 

4.1

15 дзен

9 000

4.2

 30 дзен

18 000

4.3

 45 дзен

24 000

ІНСТРУКЦЫЯ аб парадку ўстанаўлення і прымянення тарыфаў на пакеты пакеты паслуг электрасувязі для фізічных асоб (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў)

1. Пры адсутнасці ў абанента доступу да мясцовай тэлефоннай сеткі з выкарыстаннем аканечнага абаненцкага абсталявання, для падключэння да пакетаў паслуг электрасувязі "Эканом", "оптымум", "Універсал", "Рацыянальны" абанент аплачвае кошт доступу да мясцовай тэлефоннай сеткі з выкарыстаннем аканечнага абаненцкага абсталявання (тэлефона).

2. Пры падключэнні да пакетаў паслуг электрасувязі "Оптымум", "Універсал" плата за прадастаўленне доступу да інтэрактыўнага тэлебачаньня не спаганяецца.

3. У пакетах паслуг электрасувязі "Эканом", "Універсал" нявыкарыстаныя колькасць хвілін мясцовых тэлефонных злучэнняў на наступны каляндарны перыяд не пераносіцца.

4. Для пакетаў паслуг электрасувязі "Эканом", "Універсал" прадастаўленне паслуг тэлефоннай сувязі (Абаненцкая плата, аплата хвілін тэлефонных злучэнняў звыш ўлічаных у пакеце, выхад на даведкавыя службы і інш) праводзіцца на падставе дзейнічаючага дагавора аб аказанні паслуг электрасувязі і дзейнічаючых тарыфаў.

5. Прагляд ТБ-праграм у пакетах "Оптымум", "Універсал" ажыццяўляецца як у рэжыме рэальнага часу, так і з выкарыстаннем функцыі адкладзенага прагляду.

6. Плата пры аднаўленні доступу да паслуг, уключаных у пакеты, спаганяецца ў адпаведнасці з тарыфамi на паслугі пастаяннага доступу да сеткі Інтэрнэт (byfly тм).

7. Пры прадастаўленні паслуг мясцовых, міжгародніх тэлефонных злучэнняў парадак прымянення тарыфаў вызначаецца ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку ўстанаўлення і прымянення тарыфаў на паслугі электрасувязі і паштовай сувязі агульнага карыстання, зацверджанай пастановай Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.

8. Паслуга "Блакіроўка пакетаў паслуг электрасувязі" прадастаўляецца абанентам пакетаў "Эканом", "Оптымум", "Універсал"

9. Прадастаўленне паслугі "Блакіроўка пакетаў паслуг электрасувязі" ажыццяўляецца згодна з дзейнічючым "Парадкам аказання паслуг у складзе пакетаў", зацверджаным генеральным дырэктарам РУП "Белтэлекам".

10. З абанентаў тарыфных планаў "Оптымум" і "Універсал", пры прадастаўленні доступу да інтэрактыўнага тэлебачаньня на дадатковых ТБ-прымачах, спаганяецца плата за дадатковыя ТБ-прымачы ў адпаведнасці з прэйскурантам на паслугі інтэрактыўнага тэлебачання (ZALA тм).

11. Паслуга "Відэапартал" прадастаўляецца абанентам пакетаў "Эканом", "Оптымум", "Універсал" па тарыфах на паслугі пастаяннага доступу да сеткі Інтэрнэт (byfly тм).