РУП "Белтэлекам" прадастаўляе для ўсіх катэгорый карыстальнікаў комплекс розных паслуг.
Абаненты, якія карыстаюцца паслугамі тэлефоннай сувязі, доступу да сеткі інтэрнэт і інтэрактыўнага тэлебачання, могуць знізіць свае выдаткі, купляючы гэтыя паслугі ў пакетах. Пакет паслуг электрасувязі – гэта камерцыйная прапанова Аператара па аказанні дзвюх або болей паслуг на ўмовах, якія адрозніваюцца ад умоў аказання гэтых жа паслуг не ў складзе пакета. Кошт пакета вызначаецца колькасцю ўключаных паслуг, іх аб'ёмамі і ўмовамі іх аказання. У залежнасці ад таго, якія паслугі ўключаны ў выбраны Вамі пакет, Вам будзе прадастаўлена неабходнае абсталяванне.
Паслугі тэлефоннай сувязі дазваляюць у аўтаматычным рэжыме ажыццяўляць тэлефонныя злучэнні паміж абанентамі. РУП «Белтэлекам» прадастаўляе розныя спосабы тэлефонных злучэнняў: мясцовыя, міжгароднія (у тым ліку і выхад на мабільныя сеткі) і міжнародныя. Акрамя асноўных паслуг абанентам, прадастаўляецца шырокі пералік дадатковых паслуг тэлефоннай сувязі, а таксама розныя сэрвісныя прапановы (расшыфроўка размоў, выклік электраманцёра на дом і гэтак далей).
Наша кампанія прапануе Вам шырокапалосны, камуціруемы і бесправадны доступ у сетку інтэрнэт пад гандлёввай маркай byfly. Byfly– гэта магчымасць
- адначасова працаваць у сетцы інтэрнэт і весці тэлефонныя перагаворы;
- высокая хуткасць перадачы даных, якая забяспечвае камфортную работу з вялікімі аб'ёмамі інфармацыі, у тым ліку з мультымедыйнымі файламі;
- пастаянны доступ у інтэрнэт без неабходнасці кожны дзень нанова ўстанаўліваць злучэнне;
- шырокі выбар рэжымаў работы з улікам і без уліку трафіка.
ZALA - інтэрактыўнае тэлебачанне, якое адкрывае для карыстальніка надзвычайныя магчымасці звычайнага дамашняга тэлевізара. Выкарыстаная тэхналогія перадачы ТБ-сігналу па інтэрнэт-пратаколе дапамагае рэалізаваць цэлы шэраг раней недаступных для карыстальнікаў функцый. Паслуга спалучае ў сабе перавагі кабельнага ТБ з інтэрактыўнасцю сеткі інтэрнэт. Дазваляе самастойна кіраваць наборам паслуг:
- выбіраць пакеты ТБ-каналаў,
- групаваць іх,
- падключацца да дадатковых паслуг,
- праглядаць праграму перадач на экране тэлевізара.
У цяперашні час на базе Цэнтра апрацоўкі даных "Белтэлекам" абанентам прадастаўляецца ўвесь спектр паслуг хостынгу
на якасна новым узроўні, а менавіта:
- прадастаўленне дыскавай прасторы;
- прадастаўленне фізічнага сервера;
- віртуальны выдзелены сервер;
- размяшчэнне абсталявання.
Вам і Вашай сям'і прадастаўляецца магчымасць адпачыць, прайсці курс лячэння і аздараўлення на базах адпачынку кампаніі.


