Пералік дадатковых відаў паслуг* | Beltelecom

Пералік дадатковых відаў паслуг*

Тэрміновая пераадрасацыя

Тэрміновая пераадрасацыя дазваляе Вам перанакірваць усе ўваходныя выклікі на іншы нумар тэлефона, у тым ліку мабільны.

Паралельная пераадрасацыя

Паралельная пераадрасацыя зручная тым, што ўсе ўваходныя выклікі паступаюць адначасова на два нумары: ваш і той, які вы запраграмавалі. Гэта дапамагае не прапусціць ніводнага ўваходнага званка, нават калі вы пайшлі да сяброў або пакінулі сваё працоўнае месца. Пры гэтым вы, натуральна, можаце адказаць на званок па любым з гэтых двух нумароў. Пасля вашага адказу пераадрасацыя званка на іншы нумар спыняецца. Вельмі зручна і тое, што паралельны выклік дазваляе запраграмаваць пераадрасацыю на любы тэлефонны нумар, у тым ліку і мабільны
 

Пераадрасацыя на аўтаінфарматар

Калі падчас тэрміновай і важнай працы вы занятыя і не хочаце, каб вас турбавалі тэлефонныя званкі, скарыстайцеся паслугай «пераадрасацыя на аўтаінфарматар». Яна дазваляе на вызначаны вамі час абмежаваць уваходныя званкі. г.зн. любы, хто патэлефануе вам, пачуе пэўнае кароткае паведамленне, напрыклад: «Нумар часова недаступны. Патэлефануеце пазней».
 

Пераадрасацыя пры занятасці
 
 

Калі пры паступленні выкліку Вы ўжо з кім-небудзь размаўляеце, званок будзе перанакіраваны на іншы, вызначаны вамі, нумар.
 

Фіксаваная пераадрасацыя

Пры фіксаванай пераадрасацыі вам неабходна пазначыць у заяўцы пастаянны нумар пераадрасацыі, на які будуць паступаць званкі. У гэтым выпадку вы і іншыя карыстальнікі вашага тэлефона зможаце толькі ўключаць і адключаць пераадрасацыю.
 

Белы/чорны спіс для ўваходнай сувязі

Паслугай «белы/чорны спіс» для ўваходнай сувязі вы можаце скарыстацца, калі жадаеце часова забараніць званкі на пэўныя нумары (групу нумароў) з вашага тэлефона. У памяць «белага спісу» вы заносіце тэлефонныя нумары, па якіх можна будзе тэлефанаваць з вашага тэлефона. Пры гэтым на любыя іншыя нумары патэлефанаваць ужо нельга. У памяць «чорнага спісу» вы заносіце тэлефонныя нумары, тэлефанаваць па якіх з вашага тэлефона забаронена. Пры гэтым на любыя іншыя тэлефонныя нумары можна тэлефанаваць без абмежаванняў. «Белы і чорны спісы» не могуць быць актывізаваныя адначасова - магчыма толькі пераключэнне на іншы тып спісу.
 

Пераадрасацыя пры адсутнасці адказу

Гэтая паслуга дазваляе перанакіроўваць усе ўваходныя званкі на іншы тэлефонны нумар, калі Вы працяглы час не паднімаеце трубку, альбо калі на званок ніхто не можа адказаць.
 

Паведамленне аб паступленні новага выкліка

Паслуга дазваляе падчас тэлефоннай размовы з адным абанентам прыняць выклік іншага абанента. Пры гэтым падчас размовы Вы атрымаеце сігнал аб паступленні новага выкліку.
 

Замена код-паролю

Вы можаце змяніць пароль, калі пра яго даведаліся іншыя асобы.
 

Забарона некаторых відаў уваходнай сувязі
 

Гэтая паслуга дазволіць вам у любы час забараніць дарагія віды сувязі, напрыклад, міжгароднюю і міжнародную. Акрамя таго, вы будзеце цалкам абаронены і ад несанкцыянаванага падключэння, так як забараніць можна нават выхад на гарадскія тэлефонныя нумары. Акрамя таго, існуе і другая ступень абароны вашага тэлефона - пароль, які вы называеце ў заяўцы пры замове і адмене гэтай паслугі.

Часовая забарона ўваходнай сувязі

Паслуга дазваляе цалкам забараніць уваходныя званкі. Часовая забарона ўваходнай сувязі абароніць вас ад назойлівых званкоў. Пры гэтым вы самі можаце тэлефанаваць без абмежаванняў.

Канферэнц-сувязь

Канферэнц-сувязь - вельмі зручны спосаб зносін па тэлефоне для групы асоб. У звычайнай тэлефоннай размове ўдзельнічаюць толькі два чалавекі. Канферэнц-сувязь дазволіць мець зносіны адначасова тром і больш асобам, незалежна ад таго, дзе яны знаходзяцца.
Колькасць удзельнікаў ад 3 да 24 чалавек адначасова.
 
Заказаць дадзеную паслугу можна па нумары 818. Паслуга даступная для абанентаў 1 катэгорыі.

Пабудка (будзільнік)

«Будзільнік» патэлефануе ў прызначаны вамі час і абудзіць вас у любы час сутак, нагадае аб надыходзячай важнай падзеі, сустрэчы і  г.д.
 

Скарочаны набор нумара

Карыстаючыся паслугай «Скарочанага набору нумара», вы можаце для поўных тэлефонных нумароў прызначыць кароткія нумары з адной або двух лічбаў.
 

Злучэнне без набору нумара

Гэтая паслуга дазволіць вам усталёўваць злучэнне з загадзя вызначаным абанентам без набору нумара. Калі вы паднімеце трубку і не будзеце нічога набіраць на працягу 5-10 секунд, тэлефон сам пачне аўтаматычны набор запраграмаванага нумара.
 

Перадача выкліку

«Перадача выкліку» дазваляе аператыўна пераключыць уваходны званок на іншага абанента. Паслуга надзвычай карысная для офіс-менеджэраў, сакратароў, тэлефонных дыспетчараў, якія прымаюць званкі, адрасаваныя шматлікім супрацоўнікам.

Навядзенне даведкі падчас размовы

Карыстаючыся гэтай паслугай, падчас тэлефоннай размовы з адным абанентам Вы можаце пазваніць на любы іншы нумар і атрымаць усю неабходную інфармацыю, пасля чаго вярнуцца да першай размовы.
 

*набор даступных паслуг для абанента залежыць ад тэхналогіі падключэння і тэхнічнай магчымасці іх аказання