Інструкцыя аб парадку ўстанаўлення і прымянення тарыфаў па эфірнай трансляцыі гукавых і тэлевізійных праграм

1 Дадзеная Інструкцыя вызначае парадак устанаўлення і прымянення тарыфаў на паслугі па эфірнай трансляцыі гукавых і тэлевізійных праграм.
2 У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы, якія аказваюцца юрыдычным асобам (дадатак 93), устаноўлены без уліку падатку на дабаўленую вартасць. Падатак на дабаўленую вартасць бярэцца згодна з заканадаўствам.
       Паслугі электрасувязі па эфірнай трансляцыі гукавых і тэлевізійных праграм па заказах дзяржаўных арганізацый, закрытых акцыянерных таварыстваў "Другі нацыянальны тэлеканал", "Сталічнае тэлебачанне" (дадатак 92) вызваленыя ад абкладання падаткам на дабаўленую вартасць у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 красавіка 2011г. № 145.
3 Кошт адной гадзіны вяшчання адной праграмы, уключанай у лічбавай паток, разлічваецца зыходзячы з тарыфу за адну гадзіну вяшчання радыёперадатчыка тэлевізійнага лічбавага (п. 2 дадаткаў 92, 93) па наступнай формуле:
  Спр = Тцп х СОmax / ССО,
  дзе
  Спр - кошт адной гадзіны вяшчання адной праграмы;
  Тцп - тарыф за адну гадзіну вяшчання лічбавага перадатчыка;
  СОmax - максімальны сярэднесутачны аб'ём вяшчання адной праграмы ўключанай у лічбавы паток (гадзін);
  ССО - сумарны сярэднясутачны аб'ём вяшчання ўсіх праграм, уключаных у лічбавы пакет, адным перадатчыкам (гадзін).
       Пры разліку прагназуемага кошту адной гадзіны вяшчання адной праграмы сутачны аб'ём вяшчання прымаецца ў адпаведнасці з інфармацыяй, прадстаўленай тэлерадыёкампаніямі на бягучы год.
       Пры разліку фактычнага кошту адной гадзіны вяшчання адной праграмы аб'ём вяшчання прымаецца ў адпаведнасці з актамі выкананых работ, пры гэтым разлік сярэднесутачнага аб'ёму вяшчання ў гадзінах па кожнай праграме ажыццяўляецца штомесяц шляхам дзялення фактычна аб'ёму вяшчання, які падлягае аплаце, па канкрэтнай праграме за мінулы месяц на колькасць перадатчыкаў і на каляндарную колькасць дзён месяца.
4 Разлік тарыфу за адну гадзіну вяшчання перадатчыка па прамежкавых значэннях магутнасці ажыццяўляецца па формуле:
  Тпр = Тn + (Тn+1 - Тn) / (Рn+1 - Рn) х Р,
  дзе
  Тпр - тарыф за адну гадзіну вяшчання прамежкавага значэння магутнасці, руб;
  Тn - тарыф перадатчыка  пазіцыі "n", руб;
  Тn+1  - тарыф перадатчыка пазіцыі "n+1", руб;
  Рn - магутнасць перадатчыка пазіцыі "n", руб;
  Рn+1 - магутнасць перадатчыка пазіцыі "n+1", руб;
  Р - прырост магутнасці адносна магутнасці перадатчыка пазіцыі "n".