Выбірайце пераможцаў шоу «Шчаслівы вечар» разам з кампаніяй «Белтэлекам»

Старонка для друку
16 верасня пасля «Панарамы» на тэлеканале «Беларусь 1» адбудзецца прэм'ера шоу «Шчаслівы вечар». Перадача парадуе гледачоў прыемнымі падарункамі, здзівіць яркімі нумарамі і раскрые творчы патэнцыял беларускай сям'і. У першым выпуску праекта прымуць удзел тры зорныя сем'і.
Пераможцаў шоу «Шчаслівы вечар» будуць выбіраць тэлегледачы шляхам тэлефоннага і SMS-галасавання і прафесійнае журы. Кліенты кампаніі «Белтэлекам» таксама могуць прыняць удзел у выбары пераможцаў. Каб прагаласаваць за  ўдзельніка, які спадабаўся, дастаткова патэлефанаваць з любога стацыянарнага тэлефона па тэлефонных нумарах, якія паведамяць вядучыя праграмы, і дачакацца адказу, што голас прыняты. Пераможа той удзельнік, які набярэ найбольшую колькасць галасоў.
Тарыф за званок складзе 50 капеек з улікам падатку на дададзеную вартасць. Працягласць акна тэлегаласавання - 10 хвілін.

Прыняць удзел у шоў «Шчаслівы вечар» зможа любая сям'я. З падрабязнымі правіламі шоў можна азнаёміцца ​​на сайце «Белтэлерадыёкампаніі» www.tvr.by.