У топ-менеджменце кампаніі «Белтэлекам» прайшлі кадравыя змены

Старонка для друку

У топ-менеджменце кампаніі «Белтэлекам» прайшлі кадравыя змены

Уведзена пасада намесніка генеральнага дырэктара па персанале і ідэалагічнай рабоце.

Гэта пасада ўведзена ў кампаніі з 1 студзеня 2012 года. Намеснікам генеральнага дырэктара прызначана Святлана ЮРКЕВІЧ.

Намеснік генеральнага дырэктара па персанале і ідэалагічнай рабоце кіруе пытаннямі адзінай кадравай палітыкі. У яго кампетэнцыі – кіраванне персаналам, кантроль прытрымлівання працоўнага заканадаўства і працоўнай дысцыпліны, прытрымліванне правоў, ільгот і гарантый работнікам прадпрыемства, культурна-асветніцкая, ідэалагічная і грамадска-палітычная дзейнасць прадпрыемства.

У галіне Святлана Віктараўна Юркевіч з 1999 года: працавала эканамістам у «Мінскаблтэлекам». У 2002 годзе перайшла ў апарат кіравання кампаніі на пасаду эканаміст 2 катэгорыі. Праз 3 гады Святлана Віктараўна становіцца начальнікам аддзела працы і заработнай платы ўпраўлення прагназіравання і эканамічнага аналізу. А з 1 красавіка 2008 года да прызначэння на пасаду намесніка генеральнага дырэктара ўзначальвала ўпраўленне прагназіравання і эканамічнага аналізу.
Святлана Віктараўна Юркевіч нарадзілася ў 1976 годзе ў Мінску. Закончыла Вышэйшы каледж сувязі (1999 год) і  Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2008 год).  


Намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях пакінуў свой пост.

Андрэй САБОРАЎ, які ўзначальваў камерцыйную дырэкцыю «Белтэлекам», пакінуў кампанію з 21 студзеня 2012 года.

У кампетэнцыю Андрэя Саборава ўваходзіла маркетынгавая сфера кампаніі, асноўныя напрамкі тарыфнай палітыкі, стратэгія продажу, удасканаленне паслуг сувязі і іх прасоўванне, міжнародныя ўзаемаразлікі, праграмы сувязей з грамадскасцю, а таксама  іншыя напрамкі дзейнасці камерцыйнай дырэкцыі.
Андрэй Сабораў заняў пасаду намесніка генеральнага дырэктара па камерцыйных  пытаннях 21 студзеня 2010 года і кіраваў камерцыйным блокам 2 гады.

Андрэй Аляксандравіч Сабораў нарадзіўся 14 чэрвеня 1977 г. у горадзе Вілейка Мінскай вобласці. У 1999 г. закончыў Беларускі дзяржаўны інстытут інфарматыкі і радыёэлектронікі па спецыяльнасці «Тэлекамунікацыйныя сістэмы». З 1999 г. па 2001 г. быў спецыялістам аддзела маркетынгу «Белтэлекам». У 2001-2005 гг. – галоўны спецыяліст упраўлення электрасувязі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь. У 2005-2006 гг. – генеральны дырэктар прыватнага ўнітарнага вытворчага  прадпрыемства «ТэлеМікс». З 2006 г. па 10 снежня 2009 г. – генеральны дырэктар СП ТАА «БелСел». З 21 студзеня 2010 года па 20 студзеня 2012 года – намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях РУП «Белтэлекам».

Інфармацыйнае грамадства