ІРЦ РУП «Белтэлекам» як распрацоўшчык сайта mpt.gov.by стаў пераможцам XV інтэрнэт-прэміі «ТІБО»

Старонка для друку

Сёння ў Мінску адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў  юбілейнай XV інтэрнэт-прэміі «ТІБО». Сайт Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь mpt.gov.by, распрацоўшчыкам якога з'яўляецца Інфармацыйна-разліковы цэнтр РУП "Белтэлекам", заняў першае месца ў намінацыі «Рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання».

Ганаровую ўзнагароду з рук міністра інфармацыі Ліліі Ананіч атрымалі памочнік міністра сувязі і інфарматызацыі Наталля Аляшкевіч і начальнік ІРЦ РУП «Белтэлекам» Андрэй Быліновіч.

Інтэрнэт-прэмія «TIBO» прысуджаецца сеткавым работам, створаным у беларускім сегменце інтэрнэту за важкія мастацкія, тэхналагічныя і сацыякультурныя дасягненні ў галіне інфармацыі, культуры, мастацтва і адукацыі. З 2003 года ў конкурсе прынялі ўдзел больш за 7 тысяч інтэрнэт-рэсурсаў.
Асноўнымі мэтамі прэміі з'яўляюцца: садзейнічанне развіццю беларускага сектара інтэрнэту, укараненне новых інфармацыйных тэхналогій і прапаганда лепшых дасягненняў беларускага сегмента інтэрнэту.