Падключайце сэрвіс «Віртуальная кіназала» і глядзіце папулярныя фільмы сусветнага кінематографа ў рэжыме рэальнага часу | Beltelecom

Падключайце сэрвіс «Віртуальная кіназала» і глядзіце папулярныя фільмы сусветнага кінематографа ў рэжыме рэальнага часу

Старонка для друку

Падключайце сэрвіс «Віртуальная кіназала» для эфірнага і інтэрактыўнага тэлебачання ZALA і глядзіце рэйтынгавыя фільмы сусветнага кінематографа ў рэжыме рэальнага часу.

Сэрвіс характарызуецца высокай якасцю выявы і аб'ёмным гукам. Паказ відэафільмаў ажыццяўляецца па спецыяльным раскладзе, які становіцца даступным абаненту пры падключэнні да паслугі. Кожны тыдзень у «Віртуальнай кіназале» транслююцца некалькі фільмаў. Так, з 17 па 23 верасня сярод іншых будуць прадстаўлены кінастужкі «Малыш на драйве», «Трэнер Картэр», «Тры арэшкі для Папялушкі», «Таўстун на рынгу» і «Піраты Карыбскага мора - На краю свету». У расклад на 24-30 верасня ўключаны фільмы 2018 года «Рэмпейдж» і «Першаму гульцу прыгатавацца», а таксама іншыя кінастужкі.

Падключыць сэрвіс можна самастойна ў меню тэлебачання ZALA, у кабінеце карыстальніка, у дадатку «Мой Белтэлекам» або звярнуўшыся ў сэрвісныя цэнтры кампаніі «Белтэлекам».
Штомесячная плата за «Віртуальную кіназалу» складзе 2,25 руб/мес для абанентаў інтэрактыўнага тэлебачання і 2,40 руб/мес для абанентаў эфірнага тэлебачання ZALA.