Навіны рэгіёнаў: Віцебскі філіял РУП «Белтэлекам» падтрымаў беларускую лёгкаатлетку Аліну Талай

Старонка для друку
Віцебскі філіял РУП «Белтэлекам» аказаў фінансавую падтрымку адной з самых таленавітых маладых спартсменак Беларусі лёгкаатлетцы Аліне Талай.
 

- Аліна Талай - наша зямлячка. Яна заслужыла свае перамогі вялікай працай, - адзначыў дырэктар філіяла Аляксандр Бохан. - Я лічу, яна падае выдатны прыклад маладому пакаленню. Мы ганарымся сваімі выбітнымі спартсменамі і іх спартыўнымі дасягненнямі. «Белтэлекам» жадае ёй паспяховых выступаў і далейшых перамог!
 

Дырэктар асабіста павіншаваў лёгкаатлетку, уручыў каштоўны падарунак, а Віцебскі філіял РУП «Белтэлекам» аказаў спартсменцы фінансавую падтрымку.

«Белтэлекам» увесь час падтрымлівае важныя сацыяльныя праекты. Дзейнасць кампаніі неаддзельная ад грамадства з яго праблемамі і радасцямі, вось чаму для нас важныя праекты ў галіне культуры і спорту.
 

Даведка

Аліна Генадзьеўна Талай (ураджэнка г. Орша) - беларуская лёгкаатлетка, якая спецыялізуецца ў бегу на 100 метраў з бар'ерамі. Прызёр чэмпіянату свету. Дэбютавала на міжнародным узроўні ў 2008 годзе на чэмпіянаце свету сярод юніёраў, дзе прабілася ў фінал і заняла чацвёртае месца ў бар'ернай спрынце. У 2009 годзе беларуская спартсменка стала трэцяй на моладзевым чэмпіянаце Еўропы ў Каўнасе, а праз два гады на тым жа турніры ў чэшскай Астраве заваявала золата.
У пачатку 2012 года Талай стала трэцяй на чэмпіянаце свету ў памяшканні, а потым стала віцэ-чэмпіёнкай Еўропы. Таксама Аліна прыняла ўдзел у Алімпіядзе, дзе ў бегу на 100 метраў з бар'ерамі спыніла барацьбу на стадыі паўфіналу. У Лондане яна выступала ў складзе эстафеты 4х100 метраў, дзе беларускі выбылі пасля першага раўнда.
У пачатку 2015 года беларуская спартсменка выйграла чэмпіянат Еўропы ў памяшканні, а ў канцы лета заваявала бронзавы медаль на чэмпіянаце свету ў Пекіне. З васьмі турніраў, у якіх паспела прыняць удзел у 2015 зімовым сезоне Аліна Талай, яна выйграла сем, уключаючы чэмпіянат Еўропы. Яе фінальны забег на 60 метраў з бар'ерамі завяршыўся перамогай, перапісаным ўпершыню за 25 гадоў нацыянальным рэкордам і гутаркамі пра будучыню, у якім беларуску называюць не інакш, як пераемніцай Юлі Несцярэнка.
Аліна Талай прынесла Беларусі другі медаль на ЧЕ-2017 па лёгкай атлетыцы ў памяшканні, заваяваўшы срэбра ў бегу на 60 м з бар'ерамі на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў памяшканні ў Бялградзе.