Навіны рэгіёнаў: У Магілёўскім філіяле РУП «Белтэлекам» стартавалі I і II-і этапы круглагадовай спартакіяды 2017 сярод калектываў філіяла

Старонка для друку
У пачатку сакавіка на базе Магілёўскага філіяла РУП «Белтэлекам» стартаваў I і II-і этапы круглагадовай спартакіяды 2017 сярод калектываў філіяла.
 
Спартакіяду адкрылі спаборніцтвы па cтральбе з пнеўматычнай вінтоўкі і дартсу. Адрозненнем ад леташніх спаборніцтваў стала значна большая колькасць удзельнікаў, а таксама сапраўдная зацікаўленасць жаночай паловы удзельнікаў у стралковым спорце.

Першае месца ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі заняла Наталля Задворная (электрамеханік Хоцімскага ВЭС, другое заваявала Алеся Лосік (інжынер-сістэматэхнік галаўнога падраздзялення), а на трэцім месцы апынулася Алена Арцёменка (інжынер электрасувязі Клімавіцкага ВЭС). Сярод мужчын 1 месца заняў Генадзь Азаранка (электрамеханік Гарэцкага ВЭС), на другой ступені п'едэстала апынуўся Сяргей Жмачынскі (інжынер-сістэматэхнік галаўнога падраздзялення), зачыніў тройку прызёраў Дзмітрый Бараўцоў (электрамеханік Круглянскага ВЭС).

У спаборніцтвах па дартсе пацвердзілі свой чэмпіёнскі тытул мінулага года прадстаўнікі Гарэцкага ВЭС Крысціна Бялясава і Сяргей Пархунцоў (электрамеханікі сувязі). Добры пачатак паклала для сябе і Наталля Задворная, якая выступала ўпершыню ў дадзеным відзе спорту і да золата ў стральбе дадала бронзу ў дартсе.
 
У каманднай барацьбе па двух відах лепшую падрыхтоўку прадэманстравалі каманды галаўнога падраздзялення, Гарэцкага і Хоцімскага УЭС, тым самым забяспечыўшы сабе добрую стартавую пазіцыю ў сезоне 2017 года.