«Мой Белтэлекам»: кіраваць паслугамі зручна! | Beltelecom

«Мой Белтэлекам»: кіраваць паслугамі зручна!

Старонка для друку

Кампанія «Белтэлекам» прапануе сваім абанентам скарыстацца мабільным прыкладаннем «Мой Белтэлекам». З яго дапамогай магчыма аддалена кіраваць паслугамі, выключаючы неабходнасць звяртацца ў сэрвсіныя цэнтры і call-цэнтры кампаніі.

Прыкладанне дазваляе сачыць за балансам, змяняць тарыфныя планы, а таксама ўключаць і адключаць дадатковыя паслугі, адсочваць статыстыку спажывання паслуг, папаўняць рахунак. Акрамя таго, у прыкладанні ёсць функцыянал онлайн-падтрымкі абанентаў, які ў аператыўным рэжыме дазваляе вырашаць усе праблемныя пытанні пытанні, якія ўзнікаюць у кліентаў. Для карыстальнікаў, якія аддаюць перавагу рабоце на персанальных камп'ютарах, даступна web-версія прыкладання. Таксама для запампоўкі даступна версія для Android і iOS.

Як карыстацца прыкладаннем?

Спачатку прыкладанне «Мой Белтэлекам» неабходна ўстанавіць на вашу прыладу. Гэта магчыма зрабіць пры дапамозе Google Play для Android-прылад або App Store для прылад з аперацыйнай сістэмай iOS.

Пры адкрыцці прыкладання магчыма яго выкарыстанне ў двух рэжымах: аўтарызаваным і гасцявым. Гасцявы рэжым дае абмежаваны функцыянал: азнаёміцца ​​з навінамі, тарыфамі, размяшчэннем сэрвісных цэнтраў і кропак доступу Wi-Fi.
 
Каб аўтарызавацца, неабходна ўвесці нумар мабільнага тэлефона, на які будзе адпраўлены код. Для ўстаноўкі і працы прыкладання на прыладзе павінен быць актываваны доступ у сетку Інтэрнэт.
 
Далей для налады неабходна ажыццявіць прывязку дзеючых паслуг абанента да створанага акаўнта прыкладання. Гэта можна зрабіць двума спосабамі: увесці лагін і пароль кожнай з паслуг або дадаць усе паслугі адразу па нумары хатняга тэлефона, да якога яны прывязаныя.
 
Лагін і пароль для першага спосабу можна знайсці ў дагаворы на аказанне паслуг. Для другога варыянту прывязкі ў дыялогавым акне неабходна ўвесці хатні нумар тэлефона і прозвішча кліента, на якога зарэгістраваны гэты нумар. Калі інфармацыя ўведзена дакладна, на пазначаны нумар тэлефона паступіць уваходны выклік ад аўтаінфарматара, які агучыць код, неабходны для ўводу ў дыялогавым акне прыкладання.
 
З дапамогай прыкладання «Мой Белтэлекам» вы можаце кіраваць паслугамі найбольш сучасным на сённяшні дзень спосабам. Сэрвіс дазваляе сачыць за неабмежаванай колькасцю паслуг з аднаго акаўнта. Такім чынам, пры неабходнасці вы зможаце кіраваць паслугамі, зарэгістраванымі на вашых сваякоў.
 

Кіраўніцтва карыстальніка можна знайсці тут