Маладзёжны актыў «Белтэлекама» адзначаны ганаровымі ўзнагародамі

Старонка для друку
Адміністрацыя Цэнтральнага раёна г. Мінска правяла сустрэчу з прадстаўнікамі студэнцкай і працоўнай моладзі. У рамках мерапрыемства маладых людзей, якія прымалі актыўны ўдзел у конкурсах па рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, узнагародзілі дыпломамі і памятнымі падарункамі. У іх ліку - прадстаўнікі РУП "Белтэлекам".
 
 
Узнагароды ўдзельнікам ўручылі старшыня Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Макарына-Кібак, намеснік кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёна Ганна Маеўская, начальнік упраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі адміністрацыі раёна Юрый Цаба і в.а. першага сакратара Цэнтральнага раённага камітэта ГА «БРСМ» Кацярына Кіба.
 
Арганізатары мерапрыемства выказалі падзяку маладым людзям, якія прымалі актыўны ўдзел у працоўных акцыях, штогадовых суботніках і валанцёрскіх атрадах.
 
- Конкурсы, якія праходзілі на ўзроўні раёна і горада, яшчэ раз паказалі, наколькі ў нас таленавітая і адораная моладзь. Хачу падзякаваць вам за вашу неабыякавасць і ўдзел у мерапрыемствах, - адзначыла Ганна Маеўская.
 
Па выніках агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі на прадпрыемствах і ў арганізацыях Цэнтральнага раёна г. Мінска дыпломам другой ступені ўзнагароджана рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам».
 
Узнагароды атрымалі таксама лепшыя маладыя спецыялісты раённага этапу конкурсу, якія дамагліся значных поспехаў у сваёй дзейнасці. Сакратар першаснай арганізацыі ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» РУП «Белтэлекам» Андрэй Багатка ўзнагароджаны граматай за актыўную працу ў рэалізацыі маладзёжнай палітыкі, удзел у дзейнасці Цэнтральнай раённай арганізацыі ГА «БРСМ» г. Мінска.
 

Цімафей Кішкурно ўдастоены дыплома як пераможца раённага этапу конкурсу «Лепшы малады спецыяліст - 2018» у намінацыі «Лепшы малады спецыяліст прадпрыемства транспарту і сувязі».

Фота з сайта minsknews.by