Магчыма пагаршэнне прыёму сігналу эфірнага лічбавага тэлебачання

Старонка для друку

РУП «Белтэлекам» паведамляе, што ў сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я, на антэна-мачтавых прыладах радыё-тэлевізійных перадаючых станцый магчыма ўтварэнне наледзі, што можа прыводзіць да пагаршэння прыёму сігналу эфірнага лічбавага тэлебачання (сацыяльнага і камерцыйных пакетаў) у асобных населеных пунктах Зэльвенскага і Дзятлаўскага раёнаў Гродзенскай вобласці, Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці.