Кампанія «Белтэлекам» на сувязі з кліентамі ў сацыяльных сетках

Старонка для друку

Для адкрытага і канструктыўнага дыялогу з сябрамі кампаніі і спецыялістамі IT-сферы, існуючымі і патэнцыяльнымі абанентамі «Белтэлекам» увесь час пашырае сваё прадстаўніцтва ў сацыяльных сетках Twitter, ВКонтакте, Facebook, Одноклассники і Instagram.

На акаўнт у Twitter ужо падпісаліся больш за 2300 чалавек. Тут мы размяшчаем інфармацыю аб дзеючых і плануемых акцыях, прапануем навіны па тэме сувязі і камунікацый, расказваем аб нашых паслугах, паведамляем аб аварыйных і рамонтных работах на сетках, адказваем на пытанні карыстальнікаў.

На базе нашай супольнасці ў сетцы ВКонтакте таксама можна пагутарыць з супрацоўнікамі «Белтэлекама» - задаць пытанні, паўдзельнічаць у канструктыўным абмеркаванні прапанаваных паслуг, аператыўна даведацца пра новыя акцыі кампаніі, выказаць свае прапановы.

Жадаючы дапамагчы сваім кліентам, якім патрэбна тэхнічная падтрымка, кіраўніцтва кампаніі «Белтэлекам» падтрымала ідэю адкрыцця ў сацыяльнай сетцы Вконтакте групы тэхнічнай падтрымкі byfly і ZALA. Любы карыстальнік Вконтакте можа задаць сваё пытанне тэхнічным спецыялістам на «сцяне» супольнасці, а пры неабходнасці напісаць нашаму супрацоўніку ў асабістыя паведамленні для больш дэталёвага разгляду сітуацыі і аказання аператыўнай дапамогі, афармлення заяўкі на выклік майстра.

 

Актыўна працуюць старонкі РУП «Белтэлекам» у сацыяльных сетках Facebook і Одноклассникидзе ўсе жадаючыя могуць азнаёміцца з актуальнымі навінамі кампаніі і задаць свае пытанні.

Дзейнічае рахунак нашай кампаніі і ў папулярнай сацсетцы InstagramТам можна на свае вочы ўбачыць, чым жыве сёння «Белтэлекам» і яго супрацоўнікі.
Мы разумеем, як важна нашым кліентам аператыўна атрымліваць інфармацыю аб дзейнасці кампаніі з выкарыстаннем сучасных каналаў камунікацыі.
 
Сачыце за нашымі навінамі ў сацыяльных сетках, удзельнічайце ў абмеркаванні актуальных тэм, дасылайце свае прапановы. Мы спадзяемся, што нашы профілі будуць для Вас карыснымі.
 
Далучайцеся - з намі ўжо больш за 19 000 падпісчыкаў!