Дзяржаўныя закупкі - гэта не жарты!

Старонка для друку
Артыкул падрыхтаваны пракуратурай Цэнтральнага раёна г. Мінска
 
Пракурорскі нагляд ахоплівае ўсе галіны права Рэспублікі Беларусь. Пракуратурай Цэнтральнага раёна г.Мінска бесперапынна ажыццяўляецца нагляд за дакладным і аднолькавым выкананнем законаў, дэкрэтаў, указаў і іншых нарматыўных прававых актаў рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, мясцовымі прадстаўнічымі, выканаўчымі і распарадчымі органамі, грамадскімі аб'яднаннямі, рэлігійнымі арганізацыямі і іншымі арганізацыямі, службовымі асобамі і іншымі грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі.
 
Органы пракуратуры ажыццяўляюць нагляд за выкананнем заканадаўства аб дзяржаўных закупках у Рэспубліцы Беларусь. Асноватворнымі нарматыўнымі прававымі актамі ў гэтай сферы з'яўляюцца Закон Рэспублікі Беларусь ад 13.07.2012 №419-З «Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)", пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22.08.2012 №778 «Аб некаторых мерах па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)», а таксама Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31.12.2013 №590 «Аб некаторых пытаннях дзяржаўных закупак тавараў (работ, паслуг)".
 
У рамках нагляду за выкананнем заканадаўства аб дзяржаўных закупках, пракуратурай Цэнтральнага раёна г.Мінска праводзіцца маніторынг афіцыйнага сайту РУП «Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан'юнктуры цэн» у глабальнай камп'ютэрнай сетцы Інтэрнэт www.icetrade.by (далей - афіцыйны сайт), створанага для размяшчэння на ім інфармацыі аб дзяржаўных закупках і актаў заканадаўства аб дзяржаўных закупках.
 
На працягу 2017 года пракуратурай Цэнтральнага раёна г.Мінска вынесена 5 прадпісанняў аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства аб дзяржаўных закупках, якія тычацца парушэнняў у сферы парадку размяшчэння інфармацыі аб дзяржаўных закупках на афіцыйным сайце.
 
Таксама ў вышэйзгаданы перыяд пракуратурай Цэнтральнага раёна г. Мінска ў адрас службовых асоб арганізацый вынесена 5 афіцыйных папярэджанняў аб магчымай дысцыплінарнай ці адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне заканадаўства аб дзяржаўных закупках.
Тлумачым, што за парушэнне заканадаўства аб дзяржаўных закупках чч.4-5 артыкула 11.16 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры да 100 базавых велічынь.