«Белтэлекам» прымае ўдзел у XVIII міжнароднай універсальнай выставе «Вясна ў Гомелі»

Старонка для друку

З 18 па 21 мая Гомельскі філіял РУП «Белтэлекам» прымае ўдзел у XVIII міжнароднай універсальнай выставе «Вясна ў Гомелі», якая праходзіць у рамках Гомельскага эканамічнага форуму.

Супрацоўнікі «Белтэлекама» дэманструюць працу паслугі «Разумны дом», знаёмяць наведвальнікаў з тэхналогіяй GPON, распавядаюць пра перавагі пакетных прапаноў «ЯСНА» і іншых сучасных паслугах кампаніі.

«Вясна ў Гомелі» з'яўляецца самай маштабнай рэгіянальнай выставай у Беларусі. У гэтым годзе ў ёй прымаюць удзел больш за 300 прадпрыемстваў і 20 дэлегацый з 13 краін свету.
 
Выстава праходзіць па адрасе: г. Гомель, Рэчыцкі праспект, 109, каток МЖК «Сонечны».