«Белтэлекам» прадставіць на TIБO 2018 эфектыўныя тэлекамунікацыйныя рашэнні для дома і офіса | Beltelecom

«Белтэлекам» прадставіць на TIБO 2018 эфектыўныя тэлекамунікацыйныя рашэнні для дома і офіса

Старонка для друку
РУП «Белтэлекам» прыме ўдзел у юбілейнай ХХV Міжнароднай спецыялізаванай выставе TIBO-2018, якая ў гэтым годзе размесціцца пад скляпеннямі «Мінск-Арэны» (г. Мінск, прасп. Пераможцаў, 111А).
 
Для наведвальнікаў выставы «Белтэлекам» арганізуе дэманстрацыйныя зоны, канцэптуальна арыентаваныя на карпаратыўных кліентаў і прыватных асоб.
 
Дзелавым колам будуць прадстаўлены тэлекамунікацыйныя рашэнні, якія дадуць магчымасць павысіць эфектыўнасць дзейнасці ў любой сферы. Спецыялісты кампаніі прапануюць паслугі і сэрвісы для бізнесу любога маштабу, раскажуць аб іх асаблівасцях і характарыстыках, дапамогуць выбраць найбольш аптымальнае рашэнне і адкажуць на ўсе пытанні. У ліку самых запатрабаваных паслуг для бізнес-сегмента - «Прадастаўленне ў карыстанне сеткі Wi-Fi», «Разумны дом», «SMS-рассылка» і інш.

«Белтэлекам» таксама прадставіць навінку – пакет паслуг для юрыдычных асоб «Бізнес-кейс», у які ўваходзяць:
· доступ да сеткі Інтэрнэт на хуткасці да 35 Мбіт/с;
· тэлефонная сувзь на базе платформы IMS з неабмежавнай колькасцю злучэнняў па сетцы «Белтэлекам» на двух нумарах. На кожны нумар у рамках пакета прадугледжваецца паслуга CLIP і дадатковыя паслугі тэлефоннай сувязі (Скарочаны набор нумара, усе віды пераадрасацыі выкліку, чаканне выкліку, забарона некаторых відаў выходнай сувязі, замена код-пароля, часовая забарона ўваходнай сувязі, паслуга напаміну, перадача выкліку, злучэнне без набору нумара, сакратар, канферэнцсувязь);

· паслугі антывіруснай абароны з выкарыстаннем праграмнага прадукта Kaspersky Internet Security на 2 ПК;
· базазавы камплект паслугі «Разумны дом».

Падчас TIBO 2018 «Белтэлекам» анансуе новыя прапановы лінейкі «ЯСНА». У прыватнасці, госці выставы змогуць пазнаёміцца з пакетамі паслуг «ЯСНА Гульнёвы», «ЯСНА Гульнёвы SMART» і «ЯСНА 50 + ТБ». «ЯСНА Гульнёвы» і «ЯСНА Гульнёвы SMART» парадуюць аматараў віртуальных бітваў. Нароўні з безлімітным высакахуткасным доступам у Інтэрнэт (да 35 Мбіт/с), інтэрактыўным тэлебачаннем ZALA (SMART ZALA), неабмежаванай колькасцю злучэнняў у тэлефоннай сеткі РУП «Белтэлекам» у пакеты ўключаны гульнёвыя рэсурсы кампаніі Wargaming Group Limited (гульня World of Tanks: прэміум- рахунак, прэміум-танк 8 узроўню Т-44-100 (Б) са 100-працэнтным экіпажам і навыкам «Баявое братэрства», эксклюзіўная «маскіроўка»).
Асаблівасцю пакета «ЯСНА 50+ТБ» з'яўляецца наяўнасць тэлевізара дыяганаллю 32", які ўжо ўключаны ў кошт тарыфнага плану. Для ўдакладнення тэхнічнай магчымасці падключэння да пакета «ЯСНА 50+ТВ» неабходна звярнуцца ў сэрвісныя цэнтры РУП «Белтэлекам».
 
Напярэдадні летняга сезону абанентаў таксама зацікавіць навінка 2018 гады - пакет паслуг «ЯСНА 35 Дом + Дача», у які разам з высакахуткасным доступам у сетку Інтэрнэт, інтэрактыўным тэлебачаннем ZALA і безлімітны тэлефоннай сувяззю ўнутры сеткі «Белтэлекам» уключана эфірнае тэлебачанне для дачы.

Сёння працягваецца развіццё канцэпцыі «Разумны дом», і ў рамках TIБO будуць прадстаўлены яе перспектыўныя магчымасці. Спецыялісты кампаніі таксама раскажуць, як кіраваць паслугамі з дапамогай прыкладання «Мой Белтэлекам» - мабільнага памочніка, якім ужо карыстаюцца больш за 100 тысяч чалавек.

Акрамя гэтага, «Белтэлекам» падрыхтаваў для гасцей і ўдзельнікаў выставы шмат іншых сюрпрызаў.
Запрашаем наведаць экспазіцыю і пазнаёміцца з сучаснымі тэлекамунікацыйнымі рашэннямі для дома і офіса, а таксама ацаніць новыя прапановы кампаніі.
 
Выстаўка працуе з 15 па 18 мая. Да сустрэчы на TIБO 2018!