«Белтэлекам» павіншаваў жыхароў сталіцы з Днём горада

Старонка для друку
У мінулыя выходныя горад Мінск адсвяткаваў сваё 950-годдзе. У насычанай праграме мерапрыемстваў прыняў актыўны ўдзел і філіял "МГТС" РУП "Белтэлекам".
Стэнд прадпрыемства размясціўся на пляцоўцы каля ГЦ "Тытан". Спецыялісты кампаніі знаёмілі гараджан з самымі папулярнымі паслугамі «Белтэлекама» - пакетамі паслуг «ЯСНА» і «Разумным домам».

Цікавасць выклікала інтэрактыўная фотазона, дзе госці фатаграфаваліся цэлымі сем'ямі. Для маленькіх наведвальнікаў працавалі аніматары. Мінчане з задавальненнем прымалі ўдзел у творчых конкурсах і атрымлівалі прызы ад кампаніі «Белтэлекам».