«Белтэлекам» на «ТІБО-2018»: работа працягваецца!

Старонка для друку
У Мінску працягвае сваю працу ХХV Міжнародная спецыялізаваная выстава «ТІБО 2018.», удзел у якой прымае і РУП «Белтэлекам».



На ўваходзе ў павільён наведвальнікаў маштабнага мерапрыемства сустракае брэндзіраваны танк Т-44. Дарэчы, прэміум-танк Т-44-100 (Б) уключаны ў новыя пакеты паслуг «ЯСНА Гульнёвы» і «ЯСНА Гульнёвы SMART», прэзэнтаваныя «Белтэлекамам» на «ТІБО 2018.».



Другі дзень на стэндзе кампаніі кіпіць ажыўленая праца: дэманструецца абноўленая лінейка пакетаў паслуг «ЯСНА», прыкладанне «Мой Белтэлекам» і іншыя актуальныя прапановы для прыватных кліентаў.

Спецыялісты кампаніі знаёмяць усіх зацікаўленых з існуючымі і перспектыўнымі магчымасцямі паслугі «Разумны дом». Інтэрактыўны макет дазваляе прадэманстраваць працу датчыкаў і розныя сцэнарыі іх выкарыстання.



Асобна прадстаўлена экспазіцыя з паслугамі сувязі для бізнес-сегмента. Тут карпаратыўныя кліенты могуць пазнаёміцца з сучаснымі тэлекамунікацыйнымі рашэннямі, якія прапануе кампанія «Белтэлекам».

Госці ацанілі і забаўляльную зону, дзе можна пазнаёміцца з тэхналогіяй дапоўненай рэальнасці (AR).


Нагадваем, што ў дні працы выставы можна атрымаць кваліфікаваную кансультацыю юрыстаў па пытаннях.


Прыемным бонусам для наведвальнікаў нашага стэнда стане кубачак духмянай кавы.

Выстава працягваецца, чакаем вас да 18 мая па адрасе: г. Мінск, пр. Пераможцаў, 111А, «Мінск-Арэна».