«Белтэлекам» на рэспубліканскім свяце «Купалле»

Старонка для друку
«Белтэлекам» прыняў удзел у рэспубліканскім свяце "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў"), якое праходзіла 7-8 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці.
 

За восем гадоў свята стала адным з самых вядомых і папулярных фестываляў Беларусі. Гэта культурная падзея аб'ядноўвае гасцей і ўдзельнікаў з розных краін. У гэтым годзе на беразе Дняпра сустрэліся прадстаўнікі Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Польшчы і інш. Усяго больш за 110 тысяч чалавек прынялі ўдзел у фестывальных мерапрыемствах. А іх было нямала - канцэрты, выставы, кірмаш. Кульмінацыяй стаў музычна-тэатралізаваны паказ «Малая радзіма» і маляўнічы феерверк.
 
Па добрай традыцыі ўдзел у свяце прымае і кампанія «Белтэлекам». Спецыялісты Магілёўскага філіяла падрыхтавалі для гасцей насычаную праграму.

Усе жадаючыя маглі выканаць любімыя песні з дапамогай сэрвісу «Караоке» тэлебачання «ZALA» і атрымаць прызы. Пляцоўка для гульні ў хакей з мячом падарыла масу станоўчых эмоцый і дзецям, і дарослым. Пераможцам азартных спартыўных бітваў таксама дасталіся сувеніры, а захаваць атмасферу свята можна было ў маляўнічай фотозоне.

Акрамя гэтага, для камфортнай працы журналістаў кампанія арганізавала прэс-цэнтр з магчымасцю выхаду ў Інтэрнэт.
 
І вядома ж, наведвальнікі павільёна «Белтэлекам» маглі атрымаць кансультацыю спецыялістаў па ўсіх паслугах, даведацца іх магчымасці і характарыстыкі, пакінуць заяўкі на падключэнне. Увагу прыцягвалі навінкі гэтага года - пакеты паслуг «ЯСНА Гульнёвы» і «ЯСНА Гульнёвы SMART», у якія разам з запатрабаванымі тэлекамунікацыйнымі паслугамі ўключаны гульнёвыя рэсурсы (гульня World of Tanks: прэміум-акаўнт прэміум-танк 8 узроўню Т-44-100 ( Б) са 100-працэнтным экіпажам і навыкам «Баявое братэрства», эксклюзіўная «маскіроўка»). З вялікай цікавасцю госці вывучалі паслугу «Разумны дом» і знаёміліся з рознымі сцэнарыямі яе выкарыстання.
 
Свята завяршылася, пакінуўшы самыя яркія ўражанні і эмоцыі. Кампанія «Белтэлекам» дзякуе ўсіх гасцей фестывалю, сапраўдных і будучых кліентаў за прыемныя зносіны і давер.