«Белтэлекам» адказвае на пытанні кліентаў пра сацыяльныя сеткі

Старонка для друку
«Белтэлекам» вядзе адкрыты канструктыўны дыялог з сябрамі кампаніі, спецыялістамі IT-сферы, існуючымі і патэнцыяльнымі абанентамі ў сацыяльных сетках. Амаль 20000 падпісчыкаў маюць зносіны ў нашых супольнасцях у Twitter, ВКонтакте, Facebook, Одноклассники і Instagram.
 
Штодня на гэтых пляцоўках карыстальнікі задаюць свае пытанні пра паслугі «Белтэлекама» і атрымліваюць адказы спецыялістаў. Разумеючы, як важна нашым кліентам аператыўна атрымліваць інфармацыю аб дзейнасці кампаніі, мы стараемся выкарыстаць усе зручныя каналы камунікацыі.
 
Ніжэй прыведзены адказы на пытанні, якія часцей за ўсё задавалі кліенты прадпрыемства ў апошні час.

1. Як я магу даведацца, ці даступна па маім адрасе падключэнне па тэхналогіі GPON?

Праверыць тэхнічную магчымасць падключэння па тэхналогіі GPON магчыма на нашым сайце byfly.by. У раздзеле «xPON» магчыма таксама знайсці карту пакрыцця тэрыторыі Беларусі новай тэхналогіяй.

2. Ці магчыма пакінуць онлайн-заяўку на падключэнне паслуг РУП «Белтэлекам»?

Як у фізічных, так і ў юрыдычных асоб ёсць магчымасць пакінуць онлайн-заяўку на падключэнне паслуг інтэрнэта, тэлебачання і іншых нашых паслуг. Пасля афармлення заяўкі з кліентам звязваецца спецыяліст кампаніі для ўдакладнення дэталяў і ўзгаднення даты выезду майстра па наладзе паслуг.

3. Як выклікаць майстра па наладках да дому?

Пры ўзнікненні тэхнічных пытанняў па паслугах кампаніі абаненту неабходна звярнуцца ў службу тэхнічнай падтрымкі па нумары 123. Спецыяліст вывучыць праблему абанента і пры неабходнасці ўзгодніць з ім дату і час выезду майстра.

4. Дзе я магу даведацца пра графік працы сэрвіснага цэнтра ў маім горадзе?

Інфармацыю пра графік працы сэрвісных цэнтраў на тэрыторыі краіны, а таксама іх адрасы і тэлефоны  магчыма знайсці тут.

Далучайцеся да нашых суполак у сацыяльных сетках і атрымлівайце аператыўную навінавую інфармацыю, задавайце пытанні аб паслугах кампаніі «Белтэлекам»!