Абноўленыя сэрвісныя цэнтры адкрыты ў Салігорску і Слуцку | Beltelecom

Абноўленыя сэрвісныя цэнтры адкрыты ў Салігорску і Слуцку

Старонка для друку
Адразу два абноўленых сэрвісных цэнтра РУП «Белтэлекам» у чэрвені адкрылі дзверы для першых наведвальнікаў. Цяпер падключыцца да сучасных паслуг кампаніі ў камфортнай абстаноўцы могуць жыхары Салігорску і Слуцку.
 
Адкрыццё сэрвісных цэнтраў прайшло ўрачыста. Па традыцыі кіраўнікі кампаніі і ганаровыя госці перарэзалі чырвоную стужку, а для гараджан «Белтэлекам» падрыхтаваў святочную праграму з конкурсамі, розыгрышамі і сувенірамі.

У сэрвісным цэнтры Салігорскага ЗВЭС прадумана ўсё да дробязяў. Увесь спектр тэлекамунікацыйных паслуг тут могуць атрымаць і фізічныя, і юрыдычныя асобы. Кіруе кліенцкімі патокамі электронная чарга.

У першы дзень з працай сэрвіснага цэнтра пазнаёміліся старшыня Салігорскага раённага выканаўчага камітэта Алег Паскрабко, дырэктар Мінскага філіяла РУП «Белтэлекам» Юрый Петручэня, начальнік занальнага вузла электрасувязі Алег Пруднік, карпаратыўныя кліенты і, вядома ж, жыхары Салігорска.
 
Хочацца адзначыць, што радасць мерапрыемства з камандай «Белтэлекама» падзяліла Любоў Жураўлевіч, якая напярэдадні стала 40-тысячным абанентам byfly Салігорскага рэгіёна.

У падарунак ад кампаніі Любоў Уладзіміраўна атрымала сертыфікат на бясплатнае карыстанне пакетам паслуг «ЯСНА 35 Дом + Дача» на працягу 12 месяцаў.
 
Утульную атмасферу сэрвіснага цэнтра дапоўнілі работы юных мастакоў з Салігорскай гімназіі № 3. Зусім нядаўна завяршыўся конкурс дзіцячага малюнка «Бесправадны Салігорск», які Мінскі філіял РУП «Белтэлекам» праводзіў сярод вучняў гімназіі. І зараз выстава дзіцячых работ будзе радаваць наведвальнікаў сэрвіснага цэнтра. Удзельнікі творчай акцыі і, вядома ж, педагог-арганізатар гімназіі №3 Вольга Герасімовіч атрымалі сувеніры ад кампаніі.
 
Сапраўдным святам стала адкрыццё сэрвіснага цэнтра і для жыхароў Слуцка.

Сэрвісны цэнтр Слуцкага занальнага вузла электрасувязі абсталяваны сучасным праграмна-апаратным комплексам, які дапамагае абслугоўваць вялікі паток наведвальнікаў. Першыя кліенты ўжо ацанілі і камфорт абслугоўвання, і каларытны дызайн кліенцкай залы.
 
У дзень адкрыцця віншаванні прымаў і Раман Шаблыка, першы абанент пакета паслуг «ЯСНА Гульнёвы» на тэрыторыі Слуцкага раёна. Яму ўручаны сертыфікат на бясплатнае карыстанне паслугай «Разумны дом» (базавы камплект з усімі дадатковымі датчыкамі) на працягу 12 месяцаў. А сертыфікат на бясплатнае карыстанне пакетам «ЯСНА 35 Дом + Дача» на працягу года атрымала Наталля Кульбіцкая, якая першая сярод случчакоў падала заяўку на падключэнне гэтага пакета паслуг.
 
Гасцямі мерапрыемства сталі таксама намеснік старшыні Слуцкага раённага выканаўчага камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Мікалай Пенязь, дырэктар Мінскага філіяла РУП «Белтэлекам» Юрый Петручэня, начальнік Слуцкага ЗВЭС Андрэй Драбеня і інш.
 
Завяршыліся мерапрыемствы забаўляльнай праграмай, у якой з задавальненнем удзельнічалі і дарослыя, і дзеці.

Супрацоўнікі сэрвісных цэнтраў гатовыя пазнаёміць з працай паслуг, пракансультаваць па ўсіх узнікаючых пытаннях і дапамагчы выбраць патрэбныя паслугі. Чакаем вас па адрасах: г. Салігорск, пр. Міру, 40; г. Слуцк, вул. М. Багдановіча, 2.