300 000 абонентов Беларуси выбрали пакеты услуг «ЯСНА»

Старонка для друку
У горадзе Жодзіна адбылося ўшанаванне 300-тысячнага абанента пакета паслуг «ЯСНА» у Рэспубліцы Беларусь.
 
Юбілейным абанентам стала выкладчыца музыкі па класе фартэпіяна з горада Жодзіна Аксана Сімончык. У сэрвісным цэнтры РУП «Белтэлекам» яе павіншаваў намеснік генеральнага дырэктара РУП "Белтэлекам" па камерцыйных пытаннях Сяргей Туромша і ўручыў сертыфікат на бясплатнае карыстанне на працягу года пакетам паслуг «ЯСНА 100».
 
Аксана Сімончык жыве ў шматкватэрным доме на вуліцы Гагарына, дзе зусім нядаўна была праведзена рэканструкцыя тэлекамунікацыйнай сеткі з кладкай оптавалакновага кабеля.
 
«У нас дома выкарыстоўваецца шмат прылад - стацыянарны камп'ютэр, ноўтбук, смартфоны, і доступ у сетку інтэрнэт патрэбен сапраўды высакахуткасны. Улічваючы прапанаваныя хуткасці, прынялі рашэнне падключыць пакет «ЯСНА 25», які ўключае ў сябе інтэрнэт, інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA, безлімітныя званкі па Беларусі. Як бачыце, не пралічыліся: я апынулася юбілейным абанентам. Атрымаўшы ў падарунак пакет «ЯСНА 100», я ўпэўненая, у маёй сям'і інтэрнэту і тэлебачання хопіць усім!»- сказала Аксана Сімончык.
Стаўшы 300-тысячны абанентам, Аксана цэлы год будзе бясплатна карыстацца тэлебачаннем, высокахуткасным інтэрнэтам, тэлефанаваць па ўсёй Беларусі, а таксама зможа ацаніць магчымасці паслугі «Разумны дом».