Мой Белтэлекам

Мабільнае прыкладанне «Мой Белтэлекам» дазваляе сачыць за балансам, мяняць тарыфныя планы, а таксама ўключаць і адключаць дадатковыя паслугі, адсочваць статыстыку спажывання паслуг, папаўняць рахунак. Акрамя таго, прыкладанне мае функцыянал онлайн-падтрымкі абанентаў, які ў аператыўным рэжыме дазволіць вырашыць усе праблемныя пытанні, якія ўзнікаюць ў абанентаў. Для карыстальнікаў, якія аддаюць перавагу працы на персанальных камп'ютарах даступная web-версія прыкладання.  


Як карыстацца прыкладаннем?

Як і любое мабільнае прыкладанне «Мой Белтэлекам» неабходна спачатку ўсталяваць на Вашу прыладу. Усталяваць прыкладанне можна зручным для Вас спосабам з дапамогай
 Google Play для Android прылад і на App Store для прылад з аперацыйнай сістэмай iOS.

Пры адкрыцці прыкладання магчыма яго выкарыстанне ў двух рэжымах: аўтарызаваным і гасцявым. Гасцявы рэжым дае абмежаваны функцыянал: азнаёміцца з навінамі, тарыфамі, размяшчэннем сэрвісных цэнтраў і кропак доступу Wi-Fi.
 
 
Для ўваходу ў аўтарызаваным рэжыме неабходна ўвесці нумар мабільнага тэлефона, на які будзе адпраўлены код аўтарызацыі. Для ўстаноўкі і працы з прыкладаннем на прыладзе павінен быць актываваны доступ у сетку Інтэрнэт.

Для налады прыкладання неабходна ажыццявіць прывязку дзеючых паслуг абанента да створанага акаўнта прыкладання. Прывязку можна выканаць двума шляхамі: шляхам уводу лагіна і пароля кожнай з паслуг або дадаць усе паслугі па нумары тэлефона (хатнім нумары тэлефона, да якога прывязаны паслугі).
Лагін і пароль на паслугу, для першага спосабу прывязкі, можна знайсці ў аснове дагавораў ці кабінеце карыстальніка. Для другога варыянту прывязкі паслуг у дыялогавым акне неабходна ўвесці хатні нумар тэлефона і прозвішча ўладальніка, на якога зарэгістраваны тэлефон. Пры ўмове правільна ўведзенай інфармацыі на паказаны ў поле нумар паступіць уваходны выклік ад аўтаінфарматара, які агучыць код, неабходны для ўводу ў дыялогавым акне прыкладання.

Пасля дадання паслуг Вы зможаце кіраваць вашымі паслугамі найбольш сучасным на сённяшні дзень спосабам. Дадатак дазваляе кіраваць неабмежаванай колькасцю паслуг з аднаго акаўнта, такім чынам, магчыма кіраванне паслугамі не толькі па месцы рэгістрацыі абанента, але і пры неабходнасці паслугамі, зарэгістраванымі на Вашых сваякоў.