Максіфон

Старонка для друку
Паслуга ад Белтэлекам «Максіфон» дазволіць вам здзяйсняць і прымаць званкі, у тым ліку міжгароднія і міжнародныя, з вашага мабільнага прылады па прывабных тарыфах.

«Максіфон» - гэта паслуга тэлефаніі па IP-пратаколу, якая забяспечвае галасавыя і іншыя спосабы сувязі праз сетку Інтэрнэт.
У рамках паслугі «Максіфон» вы атрымаеце рэальны тэлефонны нумар з нумарной ёмістасці тэлефоннай сеткі Белтэлекам у фармаце
+375 24 9хх хх хх і зможаце:

     ажыццяўляць галасавыя выклікі ва ўсіх кірунках,
     фармаваць адрасную кнігу, бачыць стан кантактаў у адраснай кнізе, перадаваць файлы і г.д.
     ажыццяўляць відэа выклікі на іншых абанентаў «Максіфон».

Усе магчымасці паслугі «Максіфон» даступныя вам незалежна ад таго, дзе вы знаходзіцеся: на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь або за яе межамі. Кіраваць паслугай «Максіфон» (кантраляваць стан асабовага рахунку, папаўняць рахунак, праглядаць статыстыку карыстання паслугай) магчыма праз кабінет карыстальніка.

Звярніце ўвагу: у рамках паслугі «Максіфон» не прадугледжаны выхад на экстранныя службы, а таксама выхад на платныя і бясплатныя даведачныя службы за выключэннем службаў 123, 130,109 і 153
Паслуга не прадугледжвае таксама адпраўку SMS-паведамленняў.
Для падключэння да паслугі «Максіфон» неабходна заключыць дагавор на паслугу і спампаваць на вашу мабільную прыладу прарамнае Прыкладанне Максіфон з крамы прыкладанняў App Store або Google Play вашай прылады. Запампаваць Прыкладанне Максіфон для РС магчыма таксама тут.
Каб спросціць працэдуру карыстання паслугай магчыма скарыстацца спецыяльна распрацаванай памяткай.


Пасля заключэння дагавора і запампоўкі праграмнага кліента вы зможаце атрымаць доступ да свайго акаўнта праз любога аператара Інтэрнэт, у тым ліку замежнага, і ажыццяўляць абмен паведамленнямі і галасавыя выклікі звычайным чынам.
Аплата за паслугу «Максіфон» праводзіцца ў беларускіх рублях.
З усімі істотнымі ўмовамі аказання паслугі «Максіфон» вы можаце азнаёміцца ​​ў
Парадку аказання паслугі.

На Ваш выбар прапанаваны разнастайныя тарыфныя планы:
Тарыфны план без абаненцкай платы «Свабодны».
Тарыфны план з абаненцкай платай «Кампаньён»
створаны спецыяльна для карпаратыўных кліентаў. У рамках тарыфнага плана «Кампаньён» прадастаўляюцца 400 хвілін зыходных злучэнняў на фіксаваную сетку і 100 хвілін зыходных злучэнняў на абанентаў сотавай рухомай электрасувязі. Званкі з «Максіфона» на «Максіфон» бясплатныя.
 Падключэнне на на ТП магчыма толькі пры ўмове замовы не менш 5-ці нумароў.

Тарыфны план з абаненцкай платай «Кампаньён плюс» для карпаратыўных кліентаў. У рамках тарыфнага плана «Кампаньён» прадастаўляюцца 800 хвілін зыходных злучэняў на фіксаваную сетку і 200 зыходных злучэнняў на абанентаў сотавай рухомай электрасувязі. Званкі з «Максіфона» на «Максіфон» бясплатныя
 Падключэнне на ТП магчыма пры ўмове замовы не менш 5-ці нумароў.

У сувязі з планавай мадэрнізацыяй праграмнага забеспячэння паслугі «Максифон» з 21.03.2016 РУП «Белтэлекам» часова прыпыняе падлучэнне фізічных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў на дадзеную паслугу.

Тарыфы на паслугі тэлефаніі па IP-пратаколе "Максіфон", якія аказваюцца юрыдчным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам
Уводзяцца з 1 сакавіка 2017года
№ п/п Найменне паслуг Тарыфны план "Свободный" Тарыфны план "Компаньон"  Тарыфны план "Компаньон плюс" 
 без учета налога на добавленную стоимость ,  рублей
для злучэнняў, устаноўленых з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь  для злучэнняў, устаноўленых  па-за межамі тэрыторыі Рэспублікі Беларусь  для злучэнняў, устаноўленых з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь  для злучэнняў, устаноўленых па-за межамі тэрыторыі Рэспублікі Беларусь  для злучэнняў, устаноўленых з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь  для злучэнняў, устаноўленых па-за межамі тэрыторыі Рэспублікі Беларусь 
1. Абанементная плата, у месяц - - 5,64 5,64 10,90 10,90
2. Выходнае злучэнне для перадачы галасавога паведамлення за кожную поўную або няпоўную хвіліну пры выхадзе:            
2.1 на абанентаў сеткі электрасувязі агульнага карыстання, у тым ліку абанентаў "Максіфон" 0,0088 0,3924  - 0,3815  - 0,3815
2.2 на абанентаў аператараў сотавай рухомай электрасувязі 0,0348 0,3924  - 0,3815  - 0,3815
3. Уваходнае злучэнне для перадачы галасавога паведамлення за кожную поўную ці няпоўную хвіліну  - 0,0828  - 0,0763  - 0,0763
4. Плата за захаванне нумара, рублёў у месяц 1,0 1,0  -  -  -  -

 

РУП “Белтэлекам”, УНП 101007741, ліцэнзія №02140/487 от 25.07.14 г. да 20.08.19 г. выдадзена Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.

Інструкцыя аб парадку прымянення тарыфаў

Пералік прылад
Часта задаваемыя пытанні