Электронныя звароты

Паважаныя наведвальнікі, пытанні па парадку аказання, карыстання і кошту паслуг, а таксама для атрымання дадатковай інфармацыі аб месцах продажу паслуг і іншай кантактнай інфармацыі, просьба задаваць ў раздзеле Пытанне спецыялісту.

 

Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей - грамадзян), і юрыдычных асоб РУП «Белтэлекам» разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў".

Электронны зварот выкладаецца на беларускай ці рускай мовах.

Адзначаныя зорачкай (*) палі ўводу з'яўляюцца абавязковымі для запаўнення.

Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):

  • выкладзеныя не на беларускай ці рускай мовах;
  • ўтрымліваюць часткова запоўненыя абавязковыя палі;
  • ўтрымліваюць тэкст, які не паддаецца прачытанню;
  • ўтрымліваюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
  • падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены iншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
  • ўтрымліваюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі РУП «Белтэлекам»;
  • прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
  • пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
  • з заяўнікам спыненая перапіска.

Электронны зварот магчыма таксама даслаць на адрас vopros@main.beltelecom.by.

 

Электронная форма для фіз. асоб                       Электронная форма для юр. асоб