Доступ у Інтэрнэт па xPON

Магчымасці тэхналогіі xPON

Абрэвіятура PON расшыфроўваецца як пасіўная аптычная сетка (Passive optical network).  Магчыма таксама сказаць, што xPON - гэта сямейства тэхналогій шыракапалоснага мультысэрвіснага доступу, якое ў якасці транспартнага асяроддзя выкарыстоўвае аптычнае валакно.
Тэхналогія xPON прадстаўляе сабою наступны віток эвалюцыі сеткі, так як яна прапануе выкарыстанне оптавалаконных ліній не толькі на магістральным узроўні, але і на ўзроўні «апошняй мілі». Гэта значыць, што ў дом да абанента прыходзіць ужо не медны кабель, а валакно. Пры гэтым абаненту прадастаўляецца ўвесь рэсурс аптычнага кабеля, які заводзіцца непасрэдна ў яго кватэру, у адрозненне ад аператараў дамавых сетак, дзе канал выдзяляецца на дом і, адпаведна, дзеліцца ў роўнай ступені паміж падключанымі карыстальнікамі.
Слова «пасіўная» у назве тэхналогіі абазначае адсутнасць актыўных, г. зн. энеграспажываючых кампанентаў.
Для падключэння па тэхналогіі xPON абаненту бясплатна ўстанаўліваецца мадэм — ONT (Optical Network Terminal), дзякуючы якому падключаюцца ўсе паслугі.

Перавагі PON:
абаненту можа быць прадастаўлены ўвесь комплекс базавых (тэлефонная сувязь, доступ да сеткі Інтэрнэт, інтэрактыўнае тэлебачанне) і дадатковых паслуг па адным валакне.

        
Перавагі xPON для абанента:

  1. хуткасць – новы стандарт хуткасцей доступу да сеткі Інтэрнэт – уваходная (ад сеткі да абанента) і выходная (ад абанента да сеткі) хуткасці да 100 Мбіт/с і вышэй. Галоўнае адрозненне ад ADSL-тэхналогіі – адсутнасць абмежаванняў у 512-2014 Кб/с для выходнай сувязі.  Абанентам прапануюцца тарыфныя планы групы «Рэкорд» - найбольш папулярныя хуткасці з высокай якасцю і надзенай сувяззю, якія дазваляюць запампоўваць фільмы і музыку за секунды, глядзець фільмы ў рэжыме онлайн без перашкод;
  2. стабільная якасць паслуг – якасць не залежыць ад такіх параметраў, як даўжыня абаненцкай лініі, сячэнне жылы, «сезоннае» супраціўленне ізаляцыі;
  3. даступнасць «цяжкага»  кантэнту – магчымасць свабоднага прагляду відэа ў HD-якасці, у тым ліку прагляд HD-каналаў у інтэрактыўным тэлебачанні ZALA;
  4. адсутнасць абмежаванняў– валакно дазваляе падключаць да паслуг інтэрактыўнага тэлебачання ZALA па адной лініі адразу некалькі тэлевізараў.
  5. доступ да сеткі Інтэрнэт па тэхналогіі xPON прадастаўляецца пад гандлевай маркай byfly - абанентам даступныя ўсе дадатковыя сэрвісы і паслугі высакахуткаснага доступу да сеткі Інтэрнэт byfly, такія як бацькоўскі кантроль, паслугі антывіруснай абароны, відэапартал;
  6. лічбавая якасць тэлефоннай сувязі адчыняе новыя магчымасці дзякуючы дадатковым паслугам:

- Віртуальная АТС - паслуга для буйных кампаній, якія валодаюць шырокай сеткай філіялаў па ўсёй краіне. З яе дапамогай магчыма стварыць карпаратыўную тэлефонную сетку, якая ўключае ад 5 да 10 000 нумароў, без дадатковых інвестыцыйных і аперацыйных выдаткаў і атрымаць магчымасць бясплатных ўнутрыкарпаратыўных злучэнняў. Не патрабуе куплі складанага абсталявання, арэнды выдзеленага канала і ўстаноўкі магутнай  АТС - усё неабходнае абсталяванне знаходзіцца ў РУП «Белтэлекам» і кругласутачна абслугоўваецца кваліфікаваным персаналам;
- Аўдыеканферэнцыя - дазваляе Абаненту запланаваць і правесці тэлефонную канферэнцыю з падключэннем трох і больш удзельнікаў;
- Відэаканферэнцыя - дазваляе максімальна выкарыстоўваць як аўдыё-, так і візуальныя магчымасці зносін. Відэаканферэнцыя пераважней званка па тэлефоне ў сітуацыях, калі патрабуецца разабрацца ў праблеме і прыняць правільнае рашэнне, пераканаць у чым-небудзь суразмоўцу, правесці эфектыўнае навучанне або дзелавыя перамовы. Відэаканферэнцыя незаменная і ў іншых сітуацыях, калі неабходна візуальнае ўспрыманне інфармацыі і нагляднае прадстаўленне дакументаў, схем, чарцяжоў і г.д;
- Мінскі нумар - дазваляе арганізаваць у любым населеным пункце Беларусі тэлефонны нумар з мінскай нумарацыяй. Такім чынам, знаходзячыся фактычна ў іншым рэгіёне, магчыма паспяхова аказваць кансультацыі, прымаць заказы ад жыхароў г. Мінска, дзе б рэальна ні знаходзілася кампанія. Пры гэтым кошт званкоў з Мінска на дадзены нумар адпавядае тарыфам на званкі ўнутры горада;
і іншыя.