Тэлефанія

Старонка для друку

 

Паслугі тэлефоннай сувязі, дазваляюць ажыццявіць тэлефонныя злучэнні паміж абанентамі. РУП «Белтэлекам» прадастаўляе розныя спосабы тэлефонных злучэнняў: мясцовыя, міжгароднія (у тым ліку і выхад на мабільныя сеткі) і міжнародныя.

Акрамя асноўных паслуг для паспяховай арганізацыі бізнесу РУП «Белтэлекам» прадастаўляе шырокі пералік дадатковых паслуг тэлефоннай сувязі.

На сённяшні дзень пры падключэнні да паслуг тэлефоннай сувязі РУП «Белтэлекам» выкарыстоўвае сучасную сістэму IMS (мультымедыйная падсістэма на аснове пратакола Internet). Магчымасці дадзенай сістэмы дазваляюць прапаноўваць абанентам як традыцыйныя паслугі тэлефоннай сувязі, так і новыя паслугі і сеткавыя рашэнні.

На базе стандартнай паслугі тэлефоннай сувязі для арганізацый можа быць арганізавана паслуга “Серыйны нумар” – некалькі тэлефонных ліній аб’ядноўваюцца ў групу і прымаюць уваходныя званкі па адзіным нумары. Любы абонент, які набярэ дадзены нумар, дазвоніцца на свабодную лінію, што ўваходзіць у склад групы.

Міжгароднія і міжнародныя тэлефонныя размовы акрамя аўтаматычнага рэжыму можна замовіць і праз аператара па тэлефонах (8-18, 8-13).