Дзіцячы аздараўленчы лагер "Крынічка"

Дзіцячы аздараўленчы лагер «Крынічка» філіяла "Мінская гарадская тэлефонная сетка" РУП "Белтэлекам" размешчаны за 45 км ад МУНД па Гродзенскай шашы ў вёсцы Барок Валожынскага раёна.

 

 

  

З 2005 г. па 2008 г. «Крынічка» знаходзілася на рэканструкцыі. У 2009 годзе на аглядзе-конкурсе, арганізаваным Рэспубліканскім цэнтрам па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва, дзіцячы аздараўленчы лагер «Крынічка» заняў ганаровае II месца ў намінацыі «Лепшы аздараўленчы лагер».

 

   
 

Сёння лагер – гэта комплекс сучаснага горадабудаўніцтва, які складаецца з 4 жылых карпусоў, клуба-сталовай, медыцынскага корпуса, павільёна сустрэч, эстрадна-вогнішчавай пляцоўкі, вялікага спартыўнага комплексу: стадыёна, валейбольнай і баскетбольнай пляцоўкі, тэнісных кортаў і трэнажорных залаў.
 


Адначасова лагер можа прыняць на аздараўленне 240 дзяцей. Дзеці пражываюць у зручных і камфартабельных пакоях па 2–4 чалавекі. Карпусы абсталяваны сучаснай мэбляй, інвентаром, маюцца пакоі гігіены дзяўчат, пральныя і сушыльныя пакоі. Пакоі для гульні абсталяваны тэлевізарамі, халадзільнікамі, мяккай мэбляй. Пастаянна маецца гарачае водазабеспячэнне, ацяпленне.

 

 

 

У нашым лагеры адпачываюць дзеці з усёй Рэспублікі Беларусь. Ім вельмі зручна, камфортна і цікава. Адпраўляйце і вы вашых дзяцей у "Крынічку"!