Імклівае развіццё тэхналогій, неабходнасць пастаяннага пошуку аператыўнай інфармацыі і хуткага прыняцця рашэнняў робяць сетку інтэрнэт незаменным памочнікам у сучасным бізнесе. Таму «Белтэлекам» прапануе некалькі варыянтаў доступу да сеткі інтэрнэт для прадпрыемстваў і арганізацый розных формаў уласнасці.
Самым простым і недарагім варыянтам падключэння з’яўляецца камуціруемы доступ да сеткі інтэрнэт. Гэты від паслуг падыдзе Вам у тым выпадку, калі доступ у інтэрнэт патрабуецца Вашай кампаніі не на пастаяннай аснове, а час ад часу.
Вялікай папулярнасцю абанентаў карыстаюцца паслугі шырокапалоснага доступу да сеткі, якія прадастаўляюцца ў рамках гандлёвай маркі byfly.
byfly– гэта шырокі выбар тарыфных планаў, магчымасць адначасова працаваць у сетцы інтэрнэт і весці тэлефонныя перагаворы, высокая хуткасць доступу. Тым кампаніям, для якіх доступ у інтэрнэт з’яўляецца адным з важнейшых скаладальнікаў бізнесу, «Белтэлекам» прапануе паслугі выдзеленага доступу да сеткі інтэрнэт.


