Дылерства

Старонка для друку

РУП «Белтэлекам» запрашае юрыдычных соб і індывідуальных прадпрымальнікаў да супрацоўніцтва па рэалізацыі насельніцтву электронных пластыкавых картак (ЭПК), сэрвісных тэлефонных картак (СТК), карт экспрэс-аплаты (КЭА), Інтэрнэт-картак (ІТК), картак бесправаднога доступу да сеткі Інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi (КД Wi-Fi).
    Электронная пластыкавая карта тыпу «Еўрачып» - карта для ажыццяўлення тэлефонных размоў пры дапамозе гарадскіх і ўніверсальных таксафонаў «Агат».
    Сервісная тэлефонная карта  – перадаплочаная тэлефонная карта для оплаты тэлефонных злучэнняў. Яе прызначэнне - прадастаўленне паслуг міжгароднай і міжнароднай сувязі пры дапамозе абсталявання Інтэлектуальнай платформы.
    Карта экспрэс-аплаты - карта, якая ўтрымлівае ідэнтыфікацыйныя дадзеныя, неабходныя для папаўнення асабовага рахунку карыстальніка паслуг шырокапалоснага доступу, інтэрактыўнага і эфірнага тэлебачання, пакетаў паслуг.
    Карта доступу Wi-Fi - гэта карта, якая ўтрымлівае неабходныя рэквізіты, увод якіх на адпаведнай старонцы web-сайта аператара забяспечвае доступ абанента да паслугі Wi-Fi .