Выдзеленыя лініі і каналы

Старонка для друку

РУП «Белтэлекам» прадастаўляе ў карытанне каналы і тракты як па ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і за яе межамі.
  Паслуга «Прадастаўленне ў карыстанне каналаў і трактаў» дазволіць Вам арганізаваць надзейную сувязь паміж кампутарнымі і інфармацыйнымі сеткамі, любога геаграфічнага накірунку: мясцовымі, міжгароднімі  і міжнароднымі.
Дзякуючы разгалінаванасці сеткі, РУП "Белтэлекам" мае магчымасць аб'яднаць тэрытарыяльна ддаленыя офісы (падраздзяленні) прадпрыемства ў адзіную абароненую карпаратыўную сетку.

Можа быць забяспечана прапускная магчымасць каналаў ад 64 кбіт/с да 140 Мбіт/с. Пры неабходнасці мы забяспечым Вам і больш хуткасныя мясцовыя каналы.

Акрамя магістральных каналаў РУП «Белтэлекам» прадастаўляе паслугу «Канал доступу», якая дазваляе арганізаваць канал сувязі (частку канала) паміж абсталяваннем Абанента, які знаходзіцца па-за вузлом доступу РУП «Белтэлекам», і бліжэйшым вузлом доступу РУП «Белтэлекам».