Размяшчэнне рэкламы

Старонка для друку
У залежнасці ад пераваг і віду рэкламы, якая размяшчаецца, вы можаце скарыстацца паслугамі па размяшчэнні рэкламы на інфармацыйным стэндзе, на плазменным экране ці паслугамі па садзейнічанні ў размяшчэнні сродкаў вонкавай рэкламы на знешніх баках будынкаў і збудаванняў РУП "Белтэлекам".
Паслугі па садзейнічанні ў размяшчэнні сродкаў вонкавай рэкламы на знешніх фасадах будынкаў і збудаванняў прадастаўляюцца на знешніх частках сцен і дахаў будынкаў і збудаванняў, якія знаходзяцца на балансе РУП «Белтэлекам» юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам. З усімі істотнымі ўмовамі аказання паслугі вы можаце азнаёміцца ў Парадку аказання паслугі

Тарыфы на паслугі па садзейнічанні ў размяшчэнні сродкаў вонкавай рэкламы на знешніх баках будынкаў і збудаванняў РУП «Белтэлекам», якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам

Уводзяцца з 1 студзеня 2017 года

№№п/п Найменне паслуг Тарыф без уліку падатку на дабаўленую вартасць, беларускіх рублёў 
1 Размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы на знешніх баках будынкаў і збудаванняў, за 1 квадратны метр, у месяц 15
  Заўвагі.  
1. Зонавыя каэфіцыенты, якія прымяняюцца пры разліку платы за размяшчэнне сродку вонкавай рэкламы:  
1.1. Гарады: Мінск, Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна, Магілёў 1
1.2. Гарады: Баранавічы, Кобрын, Пінск, Наваполацк, Орша, Полацк, Жлобін, Мазыр, Светлагорск, Ваўкавыск, Ліда, Навагрудак, Слонім, Барысаў, Жодзіна, Заслаўе, Маладзечна, Слуцк, Салігорск, Бабруйск, Асіповічы 0,75
1.3. Іншыя населеныя пункты.  0,6
2. Тарыфы на паслугі па садзейнічанні ў размяшчэнні сродкаў вонкавай рэкламы на знешніх баках будынкаў і збудаванняў РУП «Белтэлекам», якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам устаноўлены без уліку падатку на дабаўленую вартасць. Падатак на дабаўленую вартасць спагняецца згодна з заканадаўствам.  
3. Звыш тарыфу за размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы па ппункту 1 Рэкламадаўца пакрывае выдаткі за спажытую электраэнергію (у выпадку яе выкарыстання) з улікам падатку на дабаўленую вартасць.  
4. Размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы на знешніх баках будынкаў РУП «Белтэлекам» ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Парадкам аказання паслугі.   
5 Размяшчэнне рэкламы на інфармацыйных стэндах фармату А-4, за адзін / дзень 0,35
6 За прыём, апрацоўку рэкламных аб'яў і віншаванняў прадпрыемствамі сувязі спаганяецца плата ў працэнтах ад агульнай сумы выстаўленага рахунку 25%
7 Ануляванне рэкламы па ініцыятыве рэкламадаўца 1,10
Заўвага.  
Падатак на дабаўленую вартасць спагняецца згодна з заканадаўствам.