Дадатковыя сэрвісы для бізнесу

Старонка для друку

Адным з дадатковых сэрвісаў для бізнесу з’яўляецца арганізацыя доступу да даведачна-інфармацыйнай службы Заказчыка, платнай для абанентаў стацыянарнай сеткі электрасувязі.

Зялёны нумар (заходні аналаг – Freephone) – магчымасць арганізацыі Заказчыкам бясплатнай для абанентаў стацыянарнай сеткі электрасувязі даведачна-інфармацыйнай службы з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў РУП "Белтэлекам".

Міжнародны бясплатны выклік – гэта арганізацыя Заказчыкам на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь бясплатнай даведачна-інфармацыйнай службы для замежных карыстальнікаў па выдзеленым нумары доступу пры выкарыстанні тэхнічных сродкаў РУП "Белтэлекам".

Для правядзення апытанняў у рэжыме рэальнага часу, РУП "Белтэлекам" прапануе паслугу "Інтэрактыўнае апытанне".

Паслуга «Доступ да сітэмы прадастаўлення інфармацыі аб абанентах тэлефоннай сеткі РУП «Белтэлекам (СПІН) пры дапамозе аддаленага некамутаванага доступа» прызначана для атрымання Заказчыкам дадзеных аб абанентах тэлефоннай сеткі РУП «Белтэлекам» пры дапамозе падключэння да сістэмы прадастаўлення інфармацыі (СПІН).

Паслуга «Прадастаўленне доступу да інфармацыі аператыўна-тэхнічнага ўліку падземных інжынерных сетак і збудаванняў» прызначана для прадастаўлення заказчыкам доступу да рэсурсаў геаінфармацыйнай сістэмы (ГІС) «Кадастр» (для г. Мінска і Мінскага раёна), а таксама інфармацыі аб праходжанні трас кабельнай каналізацыі і яе пашпартызацыі на папяровых носьбітах (для абласных і раённых цэнтраў).