Для бізнесу

 

РУП "Белтэлекам" прадастаўляе шырокі спектр паслуг для юрыдычных асоб.

Паслугі тэлефоннай сувязі дазваляюць ажыццяўляць тэлефонныя злучэнні паміж абанентамі. РУП «Белтэлекам» прадастаўляе розныя спосабы тэлефонных злучэнняў: мясцовыя, міжгароднія (у тым ліку і выхад на мабільныя сеткі) і міжнародныя. Акрамя асноўных паслуг для паспяховай арганізацыі бізнесу РУП «Белтэлекам» прадастаўляе шырокі пералік дадатковых паслуг тэлефоннай сувязі.

Наша кампанія прапануе Вам шырокапалосны, камуціруемы і бесправадны доступ да сеткі Інтэрнэт пад гандлёвай маркай byfly. Byfly – гэта магчымасць адначасова працаваць у сетцы інтэрнэт і весці тэлефонныя перагаворы; высокая хуткасць перадачы даных, якая забяспечвае камфортную работу з вялікімі аб'ёмамі  інфармацыі, у тым ліку з мультымедыйнымі файламі; пастаянны доступ у інтэрнэт без неабходнасці кожны дзень нанова ўстанаўліваць злучэнне; шырокі выбар рэжымаў работы з улікам і без уліку трафіка. Доступ да сеткі інтэрнэт па выдзеленай лініі прызначаны для тых прадпрыемстваў і арганізацый, для якіх сетка інтэрнэт з'яўляецца важным складальнікам бізнесу. У рамках гэтай паслугі Вам будзе прадастаўлены пастаянны доступ да сеткі інтэрнэт у рэжыме 24 гадзіны ў суткі, 7 дзён у тыдзень.

Паспяховым рашэннем для вашага бізнесу стане паслуга «Прадастаўленне ў карыстанне сеткі Wi-Fi»  па арганізацыі і прадастаўленні ў карыстанне сеткі доступа ў Інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi з магчымасцю выкарыстання індывідуальнай назвы кропкі доступа (SSID).

Наша кампанія прапануе дадатковыя сэрвісы для бізнесу: даведачна-інфармацыйная служба Заказчыка, зялёны нумар, міжнародны бясплатны выклік, інтэрактыўнае апытанне, а таксама паслугі па размяшчэнні рэкламы.

РУП «Белтэлекам» прадастаўляе ў карыстанне каналы і тракты як па ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і за яе межамі. Бізнес-рашэнні для стварэння сетак: аб'яднанне карпаратыўных сетак па IP (VPN), выдзеленыя лініі і каналы.

У цяперашні час на базе Цэнтра апрацоўкі даных "Белтэлекам" абанентам прадастаўляецца ўвесь спектр паслуг хостынгу на якасна новым узроўні, а менавіта: прадастаўленне дыскавай прасторы; прадастаўленне фізічнага сервера; віртуальны выдзелены сервер; размяшчэнне абсталявання.

Кампанія аказвае паслугі для аператараў сувязі: гарантаваная паласа прапускання, выдзеленыя лініі і каналы.

Вам і супрацоўнікам Вашай кампаніі прадастаўляецца магчымасць адпачыць, прайсці курс лячэння і аздараўлення на базах адпачынку РУП «Белтэлекам».

Наша кампанія прапануе Вам шырокапалосны, камутаваны і бесправадны.