Паважаныя наведвальнікі, пытанні па парадку аказання, карыстання і кошту паслуг, а таксама для атрымання дадатковай інфармацыі аб месцах продажу паслуг і іншай кантактнай інфармацыі, просьба задаваць ў раздзеле Пытанне спецыялісту.
Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей — грамадзян), і юрыдычных асоб РУП «Белтэлекам» разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».
Электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах.
Адзначаныя зорачкай (*) палі ўводу з’яўляюцца абавязковымі для запаўнення.
Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):
- выкладзены не на беларускай або рускай мове;
- утрымліваюць часткова запоўненыя абавязковыя палі;
- утрымліваюць тэкст, які не паддаецца прачытанню;
- утрымліваюць нецэнзурныя ці зневажальныя словы або выразы;
- падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, які забяспечвае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі вызначаны іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
- утрымлівае пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі РУП «Белтэлекам»;
- прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
- пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
- з заяўнікам спынена перапіска.
Электронны зварот таксама можна адправіць на адрас vopros@main. beltelecom. by.


