Аб кампаніі

«Белтэлекам» – сучасная тэлекамунікацыйная кампанія са шматгадовай гісторыяй, персанал якой забяспечвае і развівае важныя для дзяржавы, грамадства, прыватных і карпаратыўных кліентаў тэхналогіі сувязі. Кампанія з'яўляецца лідэрам на тэлекамунікацыйным рынку Рэспублікі Беларусь і разам з тым буйнейшым аператарам электрасувязі на тэрыторыі нашай краіны.

Місія кампаніі  «Белтэлекам» - аб'яднаць людзей, прадастаўляючы свабоду зносін і атрымання інфармацыі.

Брэнд-партфель кампаніі складаецца з брэнду «Белтэлекам», якім прадстаўлена галасавая сувязь, перадача дадзеных, хостынг і шэрыг іншых паслуг, а таксама брэндаў byfly (высокахуткасны доступ да Інтэрнэт) і ZALA (інтэрактыўнае тэлебачанне).

byfly- гэта моцны і самастойны брэнд, у гандлевым партфелі якога сабраны аптымальныя прапановы па доступе да Інтэрнэт для карпаратыўнага і дамашняга карыстання. Сення byfly – гэта правадны і бесправадны доступ да сеткі Інтэрнэт, які забяспечвае высокую хуткасць перадачы дадзеных, камфортную работу дома і на рабочым месцы. У студзені 2013 года колькасць абанентаў Інтэрнэт-аператара byfly у Рэспубліцы Беларусь перавысіла 1 мільен 600 тысяч чалавек.

У наступны час ZALA у базавых пакетах прапануе парадку 40 тэлеканалаў. Інтэрактыўнасць ZALA дазваляе абаненту глядзець любімыя перадачы ў зручны менавіта для яго час.

Дзякуючы сэрвісу  «Інфармацыйны партал» інтэрактыўнага тэлебачання ZALA абаненты маюць магчымасць азнаёміцца з апошнімі навінамі, прагнозам надвор'я, курсамі валют, а таксама аплаціць камунальныя паслугі і паслугі сувязі, не выходзячы з дому  пры дапамозе плацежнай сістэмы «ТБ-банкінг».

Паслугі тэлефоннай сувязі дазваляюць у аўтаматычным рэжыме ажыццяўляць тэлефонныя злучэнні паміж абанентамі. На сеняшні дзень колькасць абанентаў паслуг тэлефоннай сувязі перавысіла 4 мільёны 290 тысяч чалавек. Прадпрыемствам пабудавана разгалінаваная сетка тэлекамунікацый на тэрыторыі краіны, магістральных валакна-аптычных ліній сувязі (ВАЛС), працягласць якіх складае больш за 34 тысячы кіламетраў.

Для зручнасці сваіх кліентаў «Белтэлекам» патрымлівае сетку сэрвісных пунктаў і цэнтраў на тэрыторыі ўсей краіны. У сталіцы, абласных і раённых цэнтрах працуюць больш за 200 сэрвісных пунктаў кампаніі. І сення, дзякуючы намаганням кампаніі «Белтэлекам», сучасныя тэлекамунікацыйныя паслугі даступны на тэрыторыі ўсей краіны.

На сеняшні дзень кампаніяй «Белтэлекам» праводзяцца работы па мадэрнізацыі ўнутрыабласных сетак перадачы дадзеных з прымяненнем абсталявання DWDM, якое дазволіць забяспечыць прапускню магчымасць перадачы трафіку на ўчастках Абласны цэнтр – рэгіянальны цэнтр у аб'еме ад 10 Гбіт/с, што значна павялічыць якасць прадастаўлення існуючых паслуг перадачы дадзеных абанентам.

У наступны час РУП «Белтэлекам» забяспечвае перадачу тэлевізійных і радыёвяшчальных праграм па каналах сувязі ад апаратна-студыйных  комплексаў (АСК) тэлерадыёкампаній да радыётэлевізійных перадаючых станцый (РТПС). Па заяўках тэлерадыёкампаній арганізуецца падача пазапланавых тэлевізійных перадач, «відэамастоў» і «відэаперагонаў» з месцаў правядзення мерапрыемстваў і іншых падзей. Да ўсіх дзейнічаючых аналагавых і лічбавых перадатчыкаў арганізавана падача тэле і радыё каналаў, як у аналагавым, так і ў лічбавым фарматах.

У межах правядзення «Дзяржаўнай праграмы ўкаранення лічбавага тэлевізійнага і радыёвяшчання ў Рэспубліцы Беларусь да 2015 года» РУП «Белтэлекам» з 2005 года ажыццяўляе планавую мадэрнізацыю сеткі распаўсюджвання тэлевізійных праграм. Пры гэтым прымяняецца сучаснае абсталяванне, якое ажыццяўляе перадачу лічбавага сігналу для эфірнай трансляцыі тэлевізійных каналаў у стандарце DVB-T і DVB-T2 па валакна-аптычнай лініі. Сення ажыццяўляецца дастаўка лічбавага пакету з 8 тэлевізійных праграм да 68 радыётэлевізійных перадаючых станцый.

Да 2015 года РУП «Белтэлекам» дадаткова забяспечыць падачу тэлевізійнага сігналу на больш за 30 РТПС, будаўніцтва якіх плануецца.

«Белтэлекам» быў створаны 3 ліпеня 1995 года як Рэспубліканскае дзяржаўнае аб'яднанне. 1 жніўня 2004 года кампанія прайшла пераўтварэнне ў  Рэспуліканскае ўнітарнае прадпрыемства электрасувязі. Абласныя ўнітарныя прадпрыемствы электрасувязі, а таксама УП «Мінская гарадская тэлефонная сетка», УП «Міжгародняя сувязь», УП «Мінская тэлефонна-тэлеграфная станцыя» былі рэарганізаваны ў філіялы РУП «Белтэлекам» шляхам далучэння.

Сення кампанія «Белтэлекам» уключае ў сябе 10 філіялаў і 2 структурных падразддзяленні ў складзе апарату ўпраўлення.

Філіялы:

  • Брэсцкі філіял
  • Віцебскі філіял
  • Гомельскі філіял
  • Гродзенскі філіял
  • Магілёўскі філіял
  • Мінскі філіял
  • філіял «Мінская гарадская тэлефонная сетка»
  • філіял «Міжгародняя сувязь»
  • філіял «Мінская тэлеграфна-тэлефонная станцыя»
  • філіял «Падсобная сельская гаспадарка»

Структурныя падраздзяленні Апарату кіравання ў Мінску:

  •     Міжнародны цэнтр камутацыі
  •     Інфармацыйна-разліковы цэнтр